Вікіпедыя:Катэгарызацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гэтая старонка змяшчае рэкамендацыі адносна правільнага выкарыстання функцый катэгорый у Вікіпедыі. Катэгарызацыя павінна дапамагаць чытачам арыентавацца ў Вікіпедыі. Пры гэтым колькасць катэгорый для асобных артыкулаў павінна быць разумнай. Назвы катэгорый павінны быць нейтральнымі і вядомымі.

Сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыі неабходныя для арганізацыі артыкулаў у групы, якія б дапамагалі арыентавацца ў энцыклапедыі і дазвалялі хутка знаходзіць патрэбную інфармацыю, не карыстаючыся пошукам ці алфавітным паказальнікам, такім чынам, катэгарызацыя наладжвае суадносіны паміж артыкуламі.

Сістэма катэгорый сама па сабе іерархічная. Гэта значыць, некаторыя катэгорыі з'яўляюцца падкатэгорыямі іншых катэгорый. Напрыклад, катэгорыя "Чалавецтва" можа ўключаць падкатэгорыі "Культура", "Грамадства" і інш. У сваю чаргу, катэгорыя "Культура" ўтрымлівае катэгорыі "Літаратура", "Архітэктура" і інш. Відавочна, што пералік ідзе ад большага да меншага, па сэмантычным значэнні.

Сістэма катэгорый павінна быць дастаткова правільнай і карыснай. Калі, напрыклад, вялікая колькасць артыкулаў будзе аднесена да нейкай досыць агульнай катэгорыі, карысць ад такога расклада можа выклікаць сумніў, а арыентацыя зробіцца наўрад ці магчымай. Разам з тым, ствараць падкатэгорыі трэба асцярожна і пры гэтым пазбягаць вузкіх тэм, да якіх могуць быць аднесены толькі 1-2 артыкулы.

Катэгорыя - гэта дадатковая опцыя праграмнага забеспячэння MediaWiki. Каб пазбегчы блытаніны, часам варта выкарыстоўваць тэрмін Катэгорыя MediaWiki. Фармаванне катэгорый забяспечваецца праз аўтаматычнае індэксаванне артыкулаў, што з'яўляецца зручным сродкам захавання актуальнага стану. Разам са спасылкамі і шаблонамі яны дазваляюць структураваць праект. Катэгорыі працуюць толькі ў версіях MediaWiki вышэйшых за 1.3.

Асаблівасці катэгарызацыі ў Беларускай Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы-біяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфічныя артыкулы павінны абавязкова ўваходзіць у катэгорыю Асобы, якая збірае ўсе біяграфічныя артыкулы Беларускай Вікіпедыі. Пажадана, каб біяграфічныя артыкулы таксама ўваходзілі ў наступныя катэгорыі:

Тыпы катэгарызацыі Прыклады катэгорый
Па даце нараджэння (і смерці, калі ёсць) Нарадзіліся ў 1950 годзе, Нарадзіліся 4 жніўня,
Памерлі ў 2000 годзе, Памерлі 25 верасня
Па краіне жыцця ці асноўнай дзейнасці Постаці Францыі, Постаці ЗША
Па асноўнай сферы дзейнасці Прэзідэнты, Постаці фізікі
Калі выяўляецца катэгорыя на скрыжаванні двух папярэдніх,
трэба дадаваць менавіта яе
Постаці нямецкай палітыкі,
Постаці савецкай навукі
Пры наяўнасці ў чалавека вядомых ўзнагародаў
трэба дадаваць адпаведныя катэгорыі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы,
Героі Савецкага Саюза

Усе катэгорыі, акрамя катэгорый па літаратуры, ствараюцца паводле дзяржаўнага прынцыпа. Катэгорыі на скрыжаванні дзяржаўных і прафесійных выглядаюць як "Постаці N-скага X", дзе N — створаны ад назвы дзяржавы (для літаратурных катэгорый — ад мовы) прыметнік у родным склоне, а X — сфера дзейнасці ў родным склоне. Напрыклад, Постаці нямецкай палітыкі, Постаці беларускай літаратуры.