Вільгір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вільгір
укр.: Вільгір
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1546
Плошча
  • 2,018 км²
Вышыня цэнтра
198 м
Насельніцтва
  • 491 чал. (2001)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
35442
КААТУУ
5621281203
Вільгір на карце Украіны ±
Вільгір (Украіна)
Вільгір
Вільгір (Ровенская вобласць)
Вільгір

Вільгір[1] (укр.: Вільгі́р) — вёска ў Гошчанскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Бугрынскай вясковай абшчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На поўдзень ад вёскі выяўлены курганны могільнік бронзавага веку. За 1 км на паўночны захад курган культуры штрыхаванай керамікі, раскапаны ў 1938 годзе. На паўднёва ўсходняй ускраіне, на левым высокім беразе Гарыні, гарадзішча XI—XIII ст. плошчай каля 0,65 га. Напэўна, адзін з адміністрацыйных цэнтраў Дарагабужскага княства[2]. На захад ад гарадзішча выяўлена паселішча XII—XIII ст. плошчай каля 2 га. На гарадзішчы таксама выяўлена шматлікая кераміка XVI—XVIII ст.[3]

Прынамсі да 1450-х гадоў замак Вельгор (Вельгоръ) з «местам» і некалькімі «прыселкамі» належаў пану Івану Іллінічу, які памяняў іх з валынскім баярынам Дзяніскам Мукасеевічам на яго «двары» Жарабковічы і Ляхавічы (напэўна, Старыя) ў Клецкай воласці[4]. Некалькі стагоддзяў па гэтым належаў Дзяніскавым нашчадкам і іх сваякам.

Паселішча адзначана на карце Еўропы Г. Меркатара (1554).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Прищепа Б. А. Погоринські міста в Х-ХІІІ ст. — Рівне : ПП Дятлик М., 2016. — 297 с. — ISBN 978-617-515-195-2 — С. 192.
  3. Прищепа Б. А. Погоринські міста в Х-ХІІІ ст. — Рівне : ПП Дятлик М., 2016. — 297 с. — ISBN 978-617-515-195-2 — С. 216.
  4. Собчук В. Д. Від коріння до крони : дослідж. з історії князів. і шляхет. родів Волині ХV — першої половини ХVII ст. — Кременець: [Кременец.-Почаїв. держ. іст.-архітектур. заповідник], 2014. — 506 c. : табл. — С. 179, 179 заўв. 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wielhor // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 318.
  • Wielhor // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 685.
  • Архив Юго-Западной России, издаваемый Комиссиею для разбора древнихъ актов, учрежденной при киевском, подольском и волынском генерал-губернаторе. — Ч. 8. — Т. ІV. Акты оземлевладении в Юго-Западной России ХV-ХVIІІ вв. — К., 1907. — 762с. — С. 35. (увязальны ліст 1554 года)