Вісарыён Міхайлавіч Саянаў
Вісарыён Міхайлавіч Саянаў | |
---|---|
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Дата нараджэння | 3 (16) чэрвеня 1903[1] ці 16 чэрвеня 1903[2][1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 1959[3][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Вісарыён Міхайлавіч Саянаў (руск.: Виссарион Михайлович Сая́нов; 3(16).6.1903 — 22 студзеня 1959, Ленінград) — рускі савецкі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1922-25 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Выступіў ў 1923 годзе як паэт. Першы зборнік вершаў — «Фартовыя гады» (1926). Героіка Грамадзянскай вайны, атмасфера новага побыту выказаліся ў зборніках «Камсамольскія вершы» (1928), «Сучаснікі» (1929), «Залатая Алёкма» (1934). Вялікае месца ў творчасці Саянава займалі фальклорныя матывы (цыкл «Лукамор’е», 1939; аповесці «Вярба», 1939, «Белавежская аповесць», 1943). У аповесцях «Сяброўка верная мая» (1930), «Востраў Мадагаскар» (1933), «Дзве ракі» (1936) распрацоўваў тэму сацыялістычнага будаўніцтва. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў у войску, працаваў карэспандэнтам франтавых газет, напісаў кнігі «У баях за Ленінград» (1943), «Нюрнбергскі дзённік» (1948). Раманы «Неба і зямля» (кнігі 1-4, 1935-54, Сталінская прэмія, 1949), «Лена» (кнігі 1-2, 1953—1955), «Краіна родная» (кнігі 1-2, 1953—1956), вершаваны раман «Колабава» (1955) узнаўляюць сацыяльна-гістарычную панараму дарэвалюцыйнай Расіі і станаўлення сацыялістычнага грамадства. Саянаў — аўтар літаратуразнаўчых работ «Сучасныя літаратурныя групоўкі» (1928), «Ад класікаў да сучаснасці» (1929) і інш. Узнагароджаны 4 ордэнамі, а таксама медалямі.
Зноскі
- ↑ а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ а б Саянов Виссарион Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
- Асобы
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Жэневе
- Памерлі 22 студзеня
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Пісьменнікі СССР
- Паэты СССР
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі