Віталь Ігнатавіч Жалязняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Ігнатавіч Жалязняк
Дата нараджэння 26 лістапада 1937(1937-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2012(2012-03-11) (74 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Віталь Ігнатавіч Жалязняк (26 лістапада 1937, в. Уборак, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 11 сакавіка 2012) — Герой Сацыялістычнай Працы, ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1955 годзе матарыстам радыёвузла калгаса імя Леніна Лоеўскага раёна. У 1962 годзе скончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1964 года дзейнасць з Гомельскім раёнам. Працаваў на розных кіруючых пасадах: 1966—1974 гады — старшыня калгаса «Бальшавік», 1974—1995 гады — старшыня калгаса імя Леніна.

Па выніках Усесаюзнага Сацыялістычнага спаборніцтва з 1981 па 1985 гады калгас імя Леніна выходзіў пераможцам і ўзнагароджваўся пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ. Калгас неаднаразова занесен на Усесаюзную дошку пашаны на ВДНГ.

З 1995 па 2003 гады Віталь Жалязняк быў старшынёй Пакалюбіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся членам Савета старэйшын Гомельскага раёна.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За працоўныя поспехі узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга», медалём «За працоўную доблесць», срэбным медалём ВДНГ, юбілейным медалём «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У .І.Леніна, граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі аблвыканкама і райвыканкама. У 1986 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Рашэннем Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 05.12.2011 № 154 Жалезняку Віталю Ігнатавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].

Зноскі