Віталь Станіслававіч Жалудок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Віталь Жалудок
Поўнае імя Віталь Станіслававіч Жалудок
Нарадзіўся 11 жніўня 1986(1986-08-11)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Беларусь Дарыда (Мінскі раён) 0 (0)
2006   Беларусь Асіповічы 17 (-16)
2007 Беларусь Камунальнік (Слонім) 4 (-8)
2008—2011 Беларусь Мінск 3 (-2)
2009   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 20 (-34)
2012—2014 Грэцыя Платаніяс (Ханья) 2 (-9)
2014   Грэцыя ПАО Крусонас 18
2014 Беларусь Слуцк 0 (0)
2015 Беларусь Ліда 27 (-45)
2016 Беларусь Ашмяны 9 (-21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Віталь Жалудок (нар. 11 жніўня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Тарпеда», дарослую кар’еру пачынаў у дублі «Дарыды». Пасля выступлення за «Асіповічы» і «Камунальнік» стаў іграком «Мінска», дзе быў рэзервовым брамнікам. У 2009 годзе на правах арэнды гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97» і быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне.

Па заканчэнні сезона 2011 пакінуў «Мінск» у якасці свабоднага агента, і ў 2012 годзе папоўніў склад грэчаскага клуба «Платаніяс»[2], за які згуляў толькі ў двух матчах і прапусціў 9 галоў.

У студзені 2014 года на правах арэнды далучыўся да клуба трэцяга дывізіёна Грэцыі «ПАО Крусонас»[3]. Па выніках сезона дапамог камандзе захаваць месца ў лізе, хоць на момант прыходу брамніка яна знаходзілася на апошнім месцы[4].

У ліпені 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клубам «Слуцк»[5]. У складзе «Слуцка» быў другім брамнікам і так не згуляў за асноўную каманду. У лютым 2015 года перайшоў у «Ліду»[6], дзе стаў асноўным брамнікам.

У пачатку 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ашмяны»[7]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, аднак улетку ў сувязі з абвінавачваннем ва ўдзеле ў дагаварных матчах пакінуў каманду. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 27,6 тысяч рублёў[8], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[9]. Пасля зыходу з «Ашмян» стаў працаваць па-за футболам, гуляючы таксама на аматарскім узроўні[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 дубль Дарыда Беларусь 14 −17
2005 дубль Дарыда Беларусь 21 −22
2006 Д3 Асіповічы Беларусь 17 −16
2007 Д2 Камунальнік Беларусь 4 −8
2008 Д2 Мінск Беларусь 1 −0
2009 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 20 −34
2010 дубль Мінск Беларусь 16 −26
2012/13 Д1 Платаніяс Грэцыя 2 −9
2013/14 (1) Д1 Платаніяс Грэцыя 0 0
2013/14 (2) Д3 ПАО Крусонас Грэцыя 18 -?
2011 Д1 Мінск Беларусь 2 −2
2014 (2) дубль Слуцк Беларусь 13 −35
2015 Д2 Ліда Беларусь 27 −45
2016 (1) Д2 Ашмяны Беларусь 9 −21

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vitali Zheludok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Греки думают, что президент Беларуси — Путин» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Виталий Желудок отдан в аренду в греческий клуб из третьего дивизиона (руск.). football.by (3 студзеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
  4. Виталий Желудок помог ПАО из Крусонаса не вылететь из третьей лиги Греции (руск.). football.by (21 мая 2014). Праверана 6 мая 2024.
  5. "Слуцк" подписал Желудка (руск.). football.by (16 ліпеня 2014). Праверана 6 мая 2024.
  6. "Лида" заключила контракты с Виталием Желудком и Русланом Тулаем (руск.). football.by (20 лютага 2015). Праверана 6 мая 2024.
  7. Первая лига. Трансферы межсезонья. «Сморгонь» теряет (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  8. "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  9. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
  10. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.