Вітэнагемот
Вітэнагемот (англ.: witenagemot, witan) — нацыянальны сход у англасаксонскі перыяд гісторыі Англіі. Вітэнагемот прадстаўляў інтарэсы англасаксонскай арыстакратыі і духавенства і меў дарадчыя функцыі пры каралі. Гэты орган лічыцца папярэднікам англійскага парламента. Інстытут Вітэнагемота ўзнік у VII стагоддзі і напрацягу наступных чатырохсот гадоў усе пытанні аб дзяржаўнай палітыцы вырашаліся каралём толькі пры згодзе сходу.
Назва і паходжанне [правіць]
Назва «Вітэнагемот» на англасаксонскай мове азначала «сход мудрых людзей». Гэты орган, верагодна, паўстаў са старажытнагерманскага інстытута племянных народных сходаў, пазней трансфармаваўся ў сход найбольш уплывовых асоб краіны (вайскоўства, духавенства і арыстакратыі). Такія сходы існавалі ўва ўсіх англасаксонскіх каралеўствах Брытаніі, а пасля аб'яднання краіны пад уладай ўэсекскай дынастыі ў IX стагоддзі, ўэсекскі ўітэнагемот набыў агульнаанглійскі характар. Тым не менш, рэгіянальныя саветы ў Нартумбрыі і Мерсіі, відаць, збіраліся да 1065 года.
Літаратура [правіць]
- Англасаксонская хроніка
- Stenton, F. Anglo-Saxon England — Oxford, 1973. (англ.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітэнагемот
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |