Гавань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гавань у горадзе Сіднеі (Аўстралія)

Га́вань — частка акваторыі вадаёма.

Як правіла, гаванню завуць акваторыю порта, якая непасрэдна прылягае да прычалаў, дзе ажыцяўляецца пагрузка і разгрузка суднаў, пасадка і высадка пасажыраў. Таксама ў гавані судны могуць знаходзіцца на працяглай стаянцы. У порце можа быць некалькі гаваняў. Звычайна для гавані выбіраюць месца, добра абароненае ад хваль і ветра. Гавань можа быць штучнай ці натуральнай.

Акрамя таго, гаванямі завуць бухты натуральнага паходжання; гэта слова сустракаецца ў геаграфічных назвах бухт і заліваў, напрыклад: Савецкая Гавань, Гавань Трох Свяціцеляў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]