Порт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Порт (лац.: portus — гавань, прыстань) — месца на беразе мора ці ракі, уладкованае для стаянкі караблёў і суднаў, што мае комплекс адмысловых збудаванняў для іх абслугоўвання: прычалы, вакзалы, краны, склады, тэрміналы, дапаможны транспарт і г.д. У порце можа быць некалькі прычалаў, абсталяваных для прычальвання суднаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, пагрузкі і выгрузкі грузаў, запраўкі палівам і інш. прац.

Порт Кобэ

Порты бываюць марскія, рачныя, пасажырскія, гандлёвыя, рыбныя і да т.п. Для абслугоўвання пасажыраў выкарыстоўваюцца марскія і рачныя вакзалы. Для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту суднаў выкарыстоўваюцца сухія і плывучыя докі. У міжнародных портах ёсць адасобленыя месцы — карантыны для ізаляцыі прыбылых суднаў у мэтах прадухілення распаўсюду інфекцый.

Порты звычайна ўладкоўваюць у бухтах ці гаванях, акваторыя якіх абаронена ад хваляў натуральнымі выступамі берагоў ці штучным загараджальным збудаваннем — молам. Порты ўладкоўваюць таксама ў вусцях рэк. Уваход у порт звычайна пазначаюць маякамі.

Порты для ваенных караблёў завуць ваенна-марскімі базамі.

Найбуйныя порты свету (па грузазвароту) — Шанхай, Ратэрдам, Сінгапур [1].

Порты Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь не мае выйсця да мора, аднак на буйных рэках, што працякаюць па беларускай тэрыторыі, працуюць рачныя порты ў наступных гарадах:

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]