Галеаца Алесі
| Галеаца Алесі Galeazzo Alessi |
|
| Дата нараджэння: | 1512 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Перуджа |
| Дата смерці: | 30 снежня 1572 |
| Месца смерці: | Перуджа |
| Падданства: | |
| Род дзейнасці: | архітэктура |
Галеаца Алесі (1512-30 снежня 1572; італ. Galeazzo Alessi) — адзін з выбітных архітэктараў XVI стагоддзя, стваральнік Палаца-Дэі-Ролі.
Біяграфія [правіць]
Галеаца Алесі нарадзіўся ў горадзе Перуджа ў 1512 годзе.
Алесі быў, як мяркуюць, вучнем Г. Б. Капаралі, вывучаў архітэктуру старажытных і архітэктуру Генуі, дзе ён найбольш праявіў сваю дзейнасць, набыў гучную вядомасць далёка за межамі Італіі.
Да самых яскравых яго твораў належаць ў Генуі палацы Грымальдзі, Б'янка, Леркары, Спінола, віла Палавічыні, будынак банка і г. д.
Шэдэўрам яго лічыцца царква Санта-Марыя ды Карыньяна; віла Джусцінічні ў мястэчку Альбара, цэрквы Сан-Паала у Сан-Віторэ, a таксама пярэдні фасад царквы San-Celso і знакаміты палац Тамаза Марына.
У 1550 годзе па замове генуэзскага дожа Алесі спраектаваў Страда-Нуова (Strada Nuova) цяпер Віа Гарыбальдзі) адзін з першых прыкладаў рэнесансных праспектаў (прамая вуліца).
З Неапалю, Сіцыліі, Фландрыі і Германіі да яго паступала шмат замоў на чарцяжы для пабудоў, і ён склаў таксама розныя малюнкі для іспанскага Эскурыяла.
Галеаца Алесі памёр 30 снежня 1572 года ў сваім родным горадзе Перуджа, дзе правёў апошнія гады жыцця і ў ваколіцах якога ім былі ўзведзены для сямейства Дэла Карніа велічныя пабудовы на беразе возера.
Літаратура [правіць]
- Emmina De Negri, Galeazzo Alessi: architetto a Genova, Quaderni dell'Istituto di storia dell'arte dell'Università di Genova n. 1, Genova 1957
- AA. VV., Galeazzo Alessi e l'architettura del Cinquecento, atti del convegno internazionale di studi: Genova, 16-20 aprile 1974, Genova 1975
- R. L. Torrijos, Un testamento dimenticato di Galeazzo Alessi, in: Architettura, storia e documenti, 1/1985, pp. 97-100
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галеаца Алесі