Гальская імперыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Эпохі рымскіх імператараў Гальская імперыя (лац.: Imperium Galliarum) — сепаратысцкае ўтварэнне, якое ўзнікла на тэрыторыі рымскай Галіі падчас крызісу III стагоддзя.

Імперыя праіснавала з 260-га па 274 гг. і складалася з тэрыторыі правінцый Галіі, Іберыі, Брытаніі і Германіі (пасля гібелі Постума Іберыя ўз'ядналася з Рымскай імперыяй). Звесткі пра Гальскую імперыю вельмі недакладныя і адрывістыя. Асноўнай крыніцай служыць «Гісторыя Аўгустаў», зборнік кароткіх біяграфій імператараў, складзены ў перыяд кіравання Дыяклетыяна і Канстанціна ці нават пазней. У ёй звесткі пра гальскія імператараў выкладзены ў раздзеле «Трыццаць тыранаў». Дадатковай крыніцай служаць манеты, адчаканеныя гальскімі імператарамі.

Манета Гальскай імперыі з выявай Постума (кіраваў 260—268)

Першым гальскім імператарам быў Постум, які ў 260 годзе падняў мяцеж на германскай мяжы супраць імператара Галіена. Падчас мецяжу былі забіты Салонін (сын Галіена) і прэтарыянскі прэфект Сільван, які павінен быў ахоўваць юнака. Сваёй сталіцай Постум зрабіў горад Калонія Агрыпіна (сучасны Кёльн). Палітычны лад Гальскай імперыі было пабудавана па рымскім узоры — заснаваны сенат, штогод абіраліся два консула. Постум заснаваў уласную прэтарыянскую гвардыю.

Асноўнай задачай гальскіх імператараў была абарона рэйнскай мяжы ад набегаў германскіх плямёнаў. Пасля рашучай перамогі Постума над германцамі ў 260 г., варвары нагадалі пра сябе толькі ў 271 г., але былі зноў разбіты. Унутрыпалітычная сітуацыя ў сепаратысцкай імперыі мала адрознівалася ад агульнай атмасферы крызісу, у якім у той час знаходзіўся ўвесь рымскі свет. Гальскую дзяржаву часта скалыналі мецяжы, ніводны з імператараў не памёр сваёй смерцю. Выключэннем быў Тэтрык, але да моманту яго смерці Гальскай імперыі ўжо не існавала.

Рымскі імператар Аўрэліян атрымаў канчатковую перамогу ў шматгадовай Скіфскай вайне, вярнуў у склад імперыі Пальмірскае царства на Усходзе і звярнуўся з легіёнамі на Захад. У 274 годзе Тэтрык пасля папярэдніх перамоў здаўся імператару Аўрэліяну, кінуўшы свае войскі. Супраціўленне гальскіх войскаў, пакінутых без цэнтралізаванага кіраўніцтва, было падушана і заходнія правінцыі зноў увайшлі ў склад Рымскай імперыі.

Галоўнай прычынай узнікнення Гальскай імперыі была крайняя слабасць цэнтральнай улады пры імператары Галіене. Рымская адміністрацыя была не здольна была ні абараніць межы імперыі ад набегаў суседзяў, ні супрацьстаяць амбіцыям правінцыйных военачальнікаў, якія прысвойвалі сабе вярхоўную ўладу ў даручаных ім правінцыях.

Гальскія імператары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]