Галіцызмы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Галіцы́змы (фр.: gallicisme ад лац.: Gallicus — «гальскі») — словы (выразы або канструкцыі), запазычаныя з французскай мовы. Тэрмін «галіцызм» не зусім дакладны: большасць запазычанняў з французскай мовы лацінскага (раманскага) паходжання і не маюць ніякага дачынення да мёртвай гальскай мовы.

Асноўная частка галіцызмаў — назвы страў і прадуктаў харчаванняамлет», «пюрэ», «дэсерт»), вопраткіпаліто», «жылет», «манто»). Значны пласт грамадска-палітычнай лексікі («дэкрэт», «патэнт», «камюніке»), ваеннай тэрміналогіісалют», «батальён», «парашут»), лексікі, звязанай са сферай культуры («антракт», «пейзаж», «рэжысёр»).

Галіцызмы характарыэуюцца: націскам на апошнім складзе («абажу́р», «кабіне́т», «аму́р»); канцавымі націскнымі галоснымі («дасье́», «пары́»); спалучэннямі «ьён», «іён», «ам», «ан», «он», «ён», а таксама «бю», «вю», «мю», «пю», «фю» і інш. («пансіён», «мільён», «раман», «сезон»; «гравюра», «капюшон», «фюзеляж»); канчаткамі «-уар», «-ют», «-яль», «-ент» («будуар», «дэбют», «раяль», «камплімент»); націскнымі суфіксамі «-эр» («-ер», «-ёр»), «-аж» («-яж»), «-анс» («-янс»), «-ант» («інтэр’ер», «акцёр», «макіяж», «альянс»).

Галіцызмы пераважна ўсведамляюцца носьбітамі славянскіх моў як чужародныя элементы і захоўваюць прыкметы свайго паходжання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]