Ганаровыя грамадзяне Светлагорска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ганаровыя грамадзяне Светлагорска — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Светлагорска.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Палажэння аб ганаровых грамадзянах Светлагорскага раёна, гэтае званне прысвойваецца за вялізны ўнёсак у развіццё горада і раёна, за выбітныя працоўныя поспехі, а таксама асобам, якія здзейснілі подзвіг, уславілі горад і раён сваёй творчасцю, спартыўнымі і іншымі дасягненнямі. Ганаровы грамадзянін Светлагорска атрымоўвае пасведчанне і грашовае заахвочванне. Кожнаму выплочваецца матэрыяльная дапамога да Дня незалежнасці, Дня горада і Новага года. Ганаровыя грамадзяне маюць магчымасць без чаргі абслугоўвацца ў медычных установах, бясплатна наведваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы раёна, арганізавныя аддзелам культуры райвыканкама.

Званне «Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна» (да 28 снежня 2007 года — «Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска») прысвойваецца з 1979 года.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

1979 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Міхайлавіч Плехаў — камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 2-га рангу ў адстаўцы.
  • Сяргей Пятровіч Хватаў — артылерыст 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га рангу ў адстаўцы.
  • Георгій Ільіч Захараў — камандзір бронекацера «БКА-44» Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га раніу ў адстаўцы.

1981 год[правіць | правіць зыходнік]

1984 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Павел Іванавіч Батаў — камандзір 65-й Армії, якая падчас Другой сусветнай вайны вызваляла тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза.

1986 год[правіць | правіць зыходнік]

1991 год[правіць | правіць зыходнік]

1992 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Любоў Мартынаўна Галавач — былы лекар раённай лякарні (цяпер Светлагорская цэнтральная раённая лякарня), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
  • Антон Антонавіч Пількевіч — працаваў у будаўнічым трэсце № 20 на кіруючых пасадах (цяпер A AT «Будаўнічы трэст № 20»), былы старшыня Рады ветэранаў вайны і працы, Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны І ступені.

1996 год[правіць | правіць зыходнік]

1998 год[правіць | правіць зыходнік]

2001 год[правіць | правіць зыходнік]

2003 год[правіць | правіць зыходнік]

2006 год[правіць | правіць зыходнік]

2007 год[правіць | правіць зыходнік]

2010 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Баляслаў Казіміравіч Пірштук — былы старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэту, Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 126—128.
  • Сивак А. Первый почётный гражданин района // Ранак-плюс. 2008. № 3. С. 2.
  • Григорьев А. Ими гордится Светлогорск. Почётные граждане минувших лет II Ранак-плюс. 2006. № 37. С. 5.
  • Сапоненко И. Почётных жителей стало больше // Ранак-плюс. 2006. № 39. С. 1.
  • Березина А. В память о майоре Шутове… II Ранак-плюс.2008. № 31. С. 2.
  • Хомицевич Д. Праздник начался II Светлагорскія навіны. 2010.14 верасня. С. 2.