Ганна Анкер
| Ганна Анкер | |
| дацк.: Anna Ancher | |
| Імя пры нараджэнні: |
Ганна Крысціне Бронум (дацк.: Anna Kirstine Brondum) |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
15 красавіка 1935 (75 гадоў) |
| Месца смерці: | |
Ганна Анкер (дацк.: Anna Ancher; 18 жніўня 1859, Скаген - 15 красавіка 1935, Скаген) — дацкая мастачка, жонка мастака Мікаэля Анкера.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Ганна Крысцінэ Бронум нарадзілася 18 жніўня 1859 года ў дацкім рыбацкім пасёлку Скаген, на поўначы Ютландыі. Бацька - гандляр Эрык Андэрсан Бронум (1820-90), маці - Ані Хедвіг Мёлер (1826-1916). Ганна была пятым з шасці дзяцей у сям'і. Яна з дзяцінства выяўляла цікавасць да жывапісу, была знаёмая з многімі мастакамі, што перасяліліся ў Скаген. Вучылася жывапісу ў Капенгагене, потым у Парыжы. У 1880 годзе Ганна Бронум выйшла замуж за мастака Мікаэля Анкера. У 1883 годзе ў іх нарадзілася дачка Хельга Анкер. Ганна Анкер працягвала маляваць і ў замужжы. Яна выпрацавала свой уласны стыль, праявіла сябе як характэрны мастак і назіральны каларыст. Творчасць Ганны ўяўляе сабой важную вяху на шляху скандынаўскага жывапісу да рэалізму: "Блакітная Ані" (Blå Ane, 1882), "Дзяўчына на кухні" (Pigen i køkkenet, 1883-1886). Ганна Анкер аддавала перавагу пісаць інтэр'еры і простыя сцэны з паўсядзённага жыцця сялян, рыбакоў, іх жонак і дзяцей.
Ганна і Мікаэль Анкер намаляваныя на банкноце 1000 дацкіх крон.
Галерэя [правіць]
Літаратура [правіць]
- Heide Grape-Albers: Malerin Anna Ancher (1859–1935) in Skagen, Hannover 1994, ISBN 3-929444-04-6
- Claus Jacobsen:Anna Ancher. Kopenhagen, 2004. Aschehoug Dansk Forlag A/S
- Alette Rye Scales:Anna Ancher. Danish painter, 1859–1935. In: Gaze, Delia. 1997. Dictionary of Women Artists. Band 1. London. Fitzroy Dearborn. ISBN 1-884964-21-4, ISBN 978-1-884964-21-3
Спасылкі [правіць]