Ганна Мікалаеўна Бурава
Ганна Мікалаеўна Бурава | |
---|---|
Нараджэнне |
27 верасня 1951 (72 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
Ганна Мікалаеўна Бурава (нар. 27 верасня 1951, Малыя Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар). Працавала старшым інжынерам, начальнікам цэнтральнай лабараторыі, намеснікам галоўнага інжынера па экалогіі і тэхніцы бяспекі гродзенскага завода «Радыёпрыбор», дырэктарам па маркетынгу вытворчага аб’яднання «Радыёхваля», дырэктарам гродзенскага вытворчага гандлёвага камбіната «Хваля».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
Зноскі
- ↑ БУРОВА АННА НИКОЛАЕВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання