Ганна Янтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Янтар
польск.: Anna Kukulska
Імя пры нараджэнні польск.: Anna Maria Szmeterling
Род дзейнасці спявачка, студыйны музыкант
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1950(1950-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 1980(1980-03-14) (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Яраслаў Кукульскі[d]
Дзеці Наталля Кукульска[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт annajantar.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Янтар (польск.: Anna Jantar, сапр. Ганна Шмэтэрлінг-Кукульска, польск.: Anna Szmeterling-Kukulska; 10 чэрвеня 1950, Познань — 14 сакавіка 1980, Варшава) — польская спявачка, зорка эстрады 1970-х гадоў.

Нарадзілася ў горадзе Познань у 1950 годзе. Ва ўзросце 17 гадоў адбыўся яе артыстычны дэбют: яна выступіла на фестывалі студэнцкай песні ў Кракаве, атрымала прыз журы (конкурс тады выйграла Марыля Радовіч[pl]).

Музычную кар’еру спявачка пачала як Ганна Шмэтэрлінг, але ў 1972 годзе ўзяла псеўданім — Ганна Янтар. У 1970 годзе выйшла замуж за Яраслава Кукульскага — вядомага музыканта і кампазітара, які напісаў шмат песень для сваёй жонкі, з іх многія сталі шлягерамі.

У 1975 годзе Ганна Янтар была прызнаная эстраднай артысткай года, а яе пласцінка «Najtrudniejszy pierwszy krok» (Найцяжэйшы першы крок) разышлася ў 150-тысячным тыражы. У 1979 годзе, яна зноў атрымала тытул найлепшай польскай спявачкі.

27 снежня 1979 года артыстка накіравалася ў трэці раз у турнэ па ЗША. У студзені і лютым яна выступала для амерыканскіх палякаў у розных гарадах краіны. Дадому Ганна Янтар вярталася самалётам Іл-62М польскай авіякампаніі LOT рэйсам з Нью-Ёрка. Машына ўпала 14 сакавіка 1980 года пры заходзе на пасадку за некалькі кіламетраў ад варшаўскага аэрапорта. Загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце.

Яе дачка Наталля Кукульска[pl] (нар. 1976) таксама стала вядомай спявачкай. Сімвалічна, што яна разам з маці выканала песню «Tyle słońca w całym mieście» — голас Ганны Янтар прагучаў з запісу і быў зведзены ў студыі[1].

Зноскі