Гара Цукровая галава
| Цукровая галава | |
Від на гару Цукровая галава |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне |
Бразілія |
| Вышыня вяршыні |
396 м |
| Першае ўзыходжанне | |
|
|
|
Цукровая галава (парт. Pão de Açúcar) — гара ў Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія. Вышыня - 396 м.
Вяршыня, якая ўзвышаецца над залівам Гуанабара ва ўсходняй частцы Рыа, з'яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. З-за сваёй незвычайнай формы, якую бразільцы параўноўваюць з кавалкам цукру, яна атрымала назву «Цукровая галава». Па іншай версіі назва ідзе ад фразы «paunh-acuqua», што на мове тубыльцаў племя Тупі перакладаецца як «Высокі пагорак» або «Вартавы заліва». Паходжанне формы гары звязана з выветрывання інтрузіўных магматычных парод, якія апынуліся на зямной паверхні. Расліннасць на схілах практычна адсутнічае.
У 1565 годзе ля падножжа цукровай галавы было заснавана паселішча партугальцаў, якое стала пасля горадам Рыа-дэ-Жанейра. Першае афіцыйна засведчанае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла англійская дзіцячая медсястра Генрыэта Карстэйрс, ў 1817 годзе ўзняла на верхавіне гары брытанскі сцяг.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Бразіліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |