Гарыбальдчыкі
Гарыбальдчыкі | |
---|---|
Гады існавання | 1863 |
Краіна | Італія |
Падпарадкаванне | Польшча |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у | бітва пад Кжыкаўкай |
Гарыбальдчыкі або Легіён Гарыбальдзі — аддзел італьянскіх добраахвотнікаў, якія бралі ўдзел у Студзеньскім паўстанні 1863 года. Іхняй арганізацыяй займаўся сын Джузэпэ Гарыбальдзі — Меноці, а камандзірам быў Франчэска Нулья, які загінуў у адным з баёў на тэрыторыі Царства Польскага.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Прыхільнік польскіх паўстанцаў, Франчэска Нулья склікаў у Бергама ўсіх ахвотных. У красавіку 1863 года яго аддзел прыбыў у Кракаў. 3 мая італійцы перайшлі мяжу з Кангрэсавай Польшчы ля Крышавіцаў. Злучыўшыся з паўстанцкім аддзелам палкоўніка Юзафа Мінеўскага, яны ў той самы дзень разбілі расійскае войска пад Падлэмжамі.
5 мая адбылася бітва пад Кжыкаўкай, у якой гарыбальдчыкі атрымалі значныя страты, Франчэска Нулья і Юзаф Мінеўскі былі забіты, ад’ютант Нулья Элья Маркеці сканаў ад ран некалькі дзён пазней. Некаторыя італійцы трапілі ў палон і былі сасланы ў Сібір, астатнія здолелі вярнуцца ў Італію.
Уплыў[правіць | правіць зыходнік]
Большасць даследчыкаў ацэньваюць колькасць гарыбальдчыкаў у дваццаць чалавек[1], таму яны не аказалі вялікага ўплыву на хаду ваенных дзеянняў. Аднак сталі запамінальным прыкладам замежнай падтрымкі паўстанцаў. Цяпер імя Франчэска Нулья ці яго аддзела маюць шматлікія вуліцы і школы ў розных гарадах Польшчы.
Зноскі
- ↑ Monica Gardner. An Italian Tragedy in Siberia // The Sewanee Review. — Jul. - Sep., 1926. — Т. 34. — № 3. — С. 329—338.