Гары Медэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Гары Медэль
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гары Алексіс Медэль Сота
Мянушкі Pit Bull, Gattuso chileno
Нарадзіўся 3 жніўня 1987(1987-08-03)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 171 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Васка да Гама
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
1997—2005 Чылі Універсідад Католіка
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Чылі Універсідад Католіка 80 (12)
2009—2011 Аргенціна Бока Хуніярс 48 (7)
2011—2013 Іспанія Севілья 78 (8)
2013—2014 Уэльс Кардыф Сіці 34 (0)
2014—2017 Італія Інтэрнацыянале 91 (1)
2017—2019 Турцыя Бешыкташ 51 (1)
2019—2023 Італія Балоння 96 (0)
2023— Бразілія Васка да Гама
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Чылі Чылі (да 21) 15 (0)
2008 Чылі Чылі (да 23) 8 (0)
2007— Чылі Чылі 156 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гары Алексіс Медэль Сота (ісп.: Gary Alexis Medel Soto; нар. 3 жніўня 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, апорны паўабаронца бразільскага клуба «Васка да Гама» з Рыа-дэ-Жанэйра і нацыянальнай зборнай Чылі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у родным клубе «Універсідад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе забіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.

20 ліпеня 2009 года перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Бока Хуніярс». 21 студзеня 2011 года быў далучаны да складу «Севільі». 11 жніўня 2013 года «Кардыф Сіці» афіцыйна пацвердзіў заключэнне кантракта з чылійцам, у выніку за рэкордную для клуба суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў ігрок перайшоў у склад уэльскай каманды[3]. Дэбютаваў за клуб 17 жніўня, у матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся паразай «Кардыфа» з лікам 0:2.

Пасля вылету «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі 9 жніўня 2014 перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у Серыі A 31 жніўня 2014 года, згуляўшы ўсе 90 хвілін матча з «Тарына».

У жніўні 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Бешыкташ». Сума трансферу склала 3 млн еўра[4].

У жніўні 2019 года перайшоў у «Балонню»[5]. У ліпені 2023 года вярнуўся ў Паўднёвую Амерыку, папоўніўшы склад бразільскага клуба «Васка да Гама».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. У 2015 годзе ў складзе зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]