Геаграфія Буркіна-Фасо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Буркіна-Фасо на карце

Дзяржава Буркіна-Фасо знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы.

Плошча: агульная - 274.200 км.кв.

Працягласць межаў з Бенінам - 306 км, Кот-д'Івуарам - 584 км, Ганай - 548 км, Малі - 1.000 км, Нігер - 628 км, Тога - 126 км.

Вялікая частка паверхні - хвалістае плато Мосі (вышыня 200-500 м), над якім ўзнімаюцца асобныя горы вышынёй да 750 м. Клімат субэкватарыяльны, з рэзка выяўленым сухім сезонам (з лістапада па сакавік; ў паўночных раёнах доўжыцца 08/10 мес.). Рэкі нешматлікія; найбольш значныя з іх - рака Чорная Вольта і рака Белая Вольта. Пераважае тыповая і высокатраўная саванна; месцамі - ўчасткі рэдкастойных саваннавых лясоў, хмызнякоў. Лясы займаюць ок. 9% тэрыторыі краіны. На мяжы з Бенінам і Нігерыяй нацыянальны парк W (Дубль-В), рэзерваты.