Нігер
|
|||||
| Дэвіз: «Братэрства, праца, прагрэс» | |||||
| Гімн: «La Nigérienne» | |||||
| Дата незалежнасці | 3 жніўня 1960 (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Сталіца | Ніямей | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Ніямей, Зіндэр, Марадзі | ||||
| Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Махамаду Исуфу Брыгі Рафіні |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
21-я ў свеце 1 267 000 км² 0,03 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
13 957 000 чал. 11 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$5,557 млрд. $381 |
||||
| ІРЧП (2010) | ▲ 0,261 (нізкі) (170-ы) | ||||
| Валюта | франк КФА | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .ne | ||||
| Тэлефонны код | +227 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
Нігер, Рэспубліка Нігер — унутрыкантынентальная дзяржава ў паўночна-заходняй Афрыцы, былая французская калонія, незалежнасць здабыла 3 жніўня 1960. Тэрыторыя — 1,267 млн км², падзеленая на 7 дэпартаментаў: Агадэс, Дзіфа, Зіндэр, Марадзі, Тауа, Доса, Цілаберы. Сталіца — Ніямей (больш 700 тыс. чал.). Насельніцтва — 13,9 млн чал. (дадзеныя ПРААН за 2005) якія прадстаўляюць больш 20 этнічных груп. Асноўныя народнасці: хауса, джэрма-сангаі, фульбе, туарэгі, кануры. Амаль 80 % насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці. Асноўная рэлігія (больш 90 % жыхароў) — іслам. Дзяржаўная мова — французская. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэнні Рэспублікі (у складзе Французскай супольнасці), адзначаецца 18 снежня (1958). Грашовая адзінка — франк КФА (1 еўра = 656 фр. КФА).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Негроідныя плямёны жылі на тэрыторыі Нігера з часоў неаліту. Караванны гандаль цераз Сахару спрыяў узнікненню тут шэрагу гарадоў. У сярэднявеччы розныя раёны Нігера ўваходзілі ў склад дзяржаў Сангаі (VII — XVI стст.), Канем-Борну (IX — XIX стст.) і інш., з пачатку XIX ст. Паўднёвы Нігер увайшоў у халіфат Сакота. У канцы XIX ст. тэрыторыя Нігера заваявана Францыяй: у 1904 — 1922 гг. «Ваенная тэрыторыя Нігер», з 1922 г. асобная калонія ў складзе Французскай Заходняй Афрыкі. Каланізацыя Нігера выклікала некалькі ўзброенных выступленняў, найбуйнейшае з іх — паўстанне туарэгаў у 1914 — 1917 гг. Пасля 2-й сусветнай вайны нацыянал-вызваленчы рух у Нігеры ўзначаліла Нігерская прагрэсіўная партыя (НПП, заснавана ў 1946 г.), якая складалася з прадстаўнікоў традыцыйных пляменных вярхоў, інтэлігенцыі і чыноўнікаў. У 1946 г. Нігер атрымаў статус заморскага дэпартамента Францыі, у 1957 г. абвешчаны аўтаномнай рэспублікай у складзе Французскай супольнасці.
З 18 снежня 1960 г. Нігер — незалежная дзяржава на чале з лідарам НПП А.Дыёры. У Нігеры ўсталяваўся аднапартыйны рэжым, які падтрымліваў сувязі з Францыяй і спрыяў прыватнаму прапрымальніцтву. Незадаволенасць насельніцтва карупцыяй улад, іх няздольнасцю діквідаваць вынікі моцнай засухі 1968 — 1974 гг. прывялі да ваеннага перавароту 15 красавіка 1974 г. Улада перайшла да Вышэйшага ваеннага савета (ВВС) на чале з палкоўнікам С.Кунчэ (1974 — 1987 гг.). У канцы 1980-х гг. новае кіраўніцтва ВВС на чале з А.Сайбу (1987 — 1993 гг.) пачало дэмакратызацыю палітычнага жыцця Нігера. У 1990 г. дазволена стварэнне палітычных партый, у снежні 1992 г. прынята дэмакратычная канстытуцыя. У сакавіку 1993 г. прэзідэнтам Нігера выбраны лідар партыі Дэмакратычны і сацыяльны канвент — «Рахама» М.Усман. Барацьба ў кіраўніцтве Нігера прывяла да ваеннага перавароту 27 студзеня 1996 г. Новая канстытуцыя 1996 г. значна пашырала паўнамоцтвы прэзідэнта, а ў ліпені 1996 г. прэзідэнтам Нігера выбраны лідар ваенных — І.Б.Майнасара. Пасля забойства Майнасары ў красавіку 1999 г. у выніку няўдалага дзяржаўнага перавароту новым прэзідэнтам Нігера ў лістападзе 1999 г. выбраны Т.Мамаду.
Унутраная палітыка [правіць]
У адпаведнасці з канстытуцыяй, прынятай 9 жніўня 1999, у Нігеры ўстаноўлены паўпрэзідэнцкі рэжым, які прадугледжвае падзел улад паміж прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам, кандыдатура якога высоўваецца парламенцкай большасцю. Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, зацвярджае прэм'ер-міністра і членаў кабінета, вызначае іх функцыі. Ён таксама з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы. У выніку выбараў, якія адбыліся 24 лістапада 1999 прэзідэнтам Нігеру стаў Мамаду Танджа, лідар «Нацыянальнага руху за грамадства развіцця» (МНСД), перавыбраны па выніках 2-га туру агульнанацыянальных выбараў 4 снежня 2004 на чарговы прэзідэнцкі тэрмін.
Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны парламент (Нацыянальны сход), абіраны на чатыры гады. Старшыня НС — Махаман Усман, лідар партыі «Сацыял-дэмакратычная канвенцыя» (СДС), захаваў за сабою гэты пост пасля парламенцкіх выбараў 4 снежня 2004, атрымаўшы на ўстаноўчым паседжанні сесіі 88 з 113 галасоў дэпутатаў.
Вышэйшы орган выканаўчай улады — урад. Прэм'ер-міністрам з чэрвеня 2007 з'яўляецца Сейні Умару.
Міністр замежных спраў і супрацоўніцтва — пані Айшату Міндауду Сулейман (з верасня 2001).
Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны суд.
У Нігеры налічваецца больш 30 палітычных партый і аб'яднанняў, сярод якіх найболей значныя: партыі кіруючай кааліцыі — МНСД і СДС, а таксама «Аб'яднанне за дэмакратыю і прагрэс» (РДП) і «Нігерская партыя за дэмакратыю і сацыялізм» (ПНДС), якія ўваходзяць у «Кааліцыю дэмакратычных сіл» (СФД)
У краіне дзейнічае прафцэнтр «Нацыянальны саюз працаўнікоў Нігеру», моладзевая арганізацыя «Саюз нігерскіх навучэнцаў», шэраг жаночых аб'яднанняў і арганізацый рэлігійнага толку.
Эканоміка [правіць]
Нігер у ліку найменш развітых краін свету. Па класіфікацыі ПРААН у 2007 займаў 174 месца (з 177). Прыбытак на душу насельніцтва складае меней 200 дол. ЗША на год. Больш 60 % насельніцтва находзяцца за мяжой беднаты з прыбыткам каля 100 дол. ЗША у год, з іх 1/3 — за мяжой абсалютнай беднаты. Каля 80 % дарослых з'яўляюцца непісьменнымі.
У 2007 рост ВУП склаў каля 4 % (3,2 % — у 2006), узровень інфляцыі — 0,3 %. Знешні доўг ацэньваецца прыкладна ў 2,0 млрд дол. ЗША.
Аснову эканомікі складае сельская гаспадарка (удзельная вага ў ВУП — 38 %). Сярэднегадавая вытворчасць зерневых — 2,7 млн т., арахісу — 110 тыс. т., цукровага трыснёга — 140 тыс. т. Пагалоўе буйнарагатага быдла — 2,2 млн галоваў, сярэдняга і дробнага — 11,0 млн галоваў, 400 тыс. вярблюдаў і 100 тыс. канёў.
Доля прамысловасці — 12 % ВУП. Галоўнай галіной з'яўляецца здабыча ўрана (каля 3 тыс. т. уранавага канцэнтрату ў год экспартуецца ў Францыю, Японію і Іспанію), вугля, жалеза, марганца. У краіне маюцца цэментавы завод, прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, а таксама па першаснай перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.
Ва ўмовах цяжкага эканамічнага становішча ўрадам здзяйсняецца праграма экстраных мер па аздараўленні сітуацыі, праводзіцца палітыка строгай эканоміі. Дзяржбюджэт на 40 % і інвестыцыі на 80 % залежаць ад паступлення знешняй дапамогі.
Найболей актыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі Нігер падтрымлівае з Францыяй, ФРГ, Японіяй, Нігерыяй і інш. суседнімі краінамі.
Літаратура [правіць]
Англамоўная
- Decalo, Samuel. Historical Dictionary of the Niger (3rd ed.) — Boston & Folkestone: Scarecrow Press, 1997. — 486 с. — ISBN 978-0810831360.
- Kevin Shillington, Editor. Encyclopedia of African History — Fitzroy Dearborn, 2005. — Т. 1. — ISBN 1-57958-245-1.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нігер