Буркіна-Фасо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Буркіна-Фасо
Burkina Faso
Flag of Burkina Faso.svg Герб Буркіна-Фасо
Сцяг Буркіна-Фасо Герб Буркіна-Фасо

Каардынаты: 12°16′00″ пн. ш. 2°04′00″ з. д. / 12.266667° пн. ш. 2.066667° з. д. (G) (O) (Я)

Location Burkina Faso AU Africa.svg
Дэвіз: «фр.: Unité, Progrès, Justice»
Гімн: «Une Seule Nuit (L'Hymne de la victoire)» (слухаць )
Дата незалежнасці 5 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Уагадугу
Найбуйнейшы горад Уагадугу
Форма праўлення Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Блэз Кампаорэ
Люк-Адольф Тыяо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
74-я ў свеце
273 187[1] км²
0,1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

15 746 232[2] чал. (61-я)
57,5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$17,8 млрд[3]  (122-ы)
$1267[3]
ІРЧП (2007) 0.389 (нізкі) (177-ы)
Валюта франк КФА
Інтэрнэт-дамен .bf
Тэлефонны код +226
Часавы пояс +0

Буркіна-Фасо (фр.: Burkina Faso [byʁkiˈna faˈso]) — дзяржава на захадзе Афрыцы, што мяжуе з Малі, Тога, Кот д'Івуарам, Нігерам, Бенінам. Сталіца — г. Уагадугу (каля 500 тыс.чал.). Час адстае ад мінскага ўлетку на тры гадзіны, узімку — на дзве. Грашовая адзінка — франк КФА (1 долар ЗША = 480 франкам КФА). Прэзідэнт (2008) Блэйз Кампарэ, глава ўраду (2008) — Тэрціўс Зонга. Міністр замежных спраў (2008) — Джыбрыл Басале.

Змест

[правіць] Гісторыя

Да набыцця незалежнасці ў 1960 годзе краіна была калоніяй Францыі, якую называлі Верхняю Вольтаю, па прычыне знаходжання над ракой Вольта. Першага прэзідэнта краіны Маўрыцыя Ямеогу зрынуў палкоўнік Сангуле Ламізана. Яго ў сваю чаргу зрынулі ў 1980 годзе ў выніку ваеннага пераварота на чале з Сае Замба. У 1985 годзе свайго папярэдніка зрынуў 34-гадовы палкоўнік Томас Санкарэ, які ў канцы 1970-х гадоў быў адным з заснавальнікаў «Камуністычнай афіцэрскай групы», што рыхтавала пераварот супраць Сангуле Ламізана. Томас Санкарэ забараніў мнагашлюбнасць і жаночае абразанне, а таксама змяніў назву краіны на Буркіна-Фасо, што ў перакладзе з мовы племені моці «Буркіна» азначае «сумленныя людзі», а слова «фасо» з мовы племені дыўла — «зямля продкаў», што разам гучыць як «краіна чэсных людзей». У 1987 годзе, у выніку чарговага перавароту, у ходзе якога забілі Томаса Санкарэ й некалькіх ягоных паплечнікаў, да ўлады прыйшоў Блэйз Кампарэ[4].

[правіць] Прырода

Клімат трапічны: сухі на поўначы краіны і мусоны на поўдні. Сухі і зімны сезон з лістапада па люты (сярэдняя тэмпература +25 °C), гарачы сезон — з сакавіка па май (сярэдняя тэмпература +40-45 °C), сезон дажджоў — з чэрвеня па кастрычнік (+28 °C).

[правіць] Святы

Святочныя і непрацоўныя дні: Новы год, 3 студзеня, канец Рамадана, першы панядзелак пасля Вялікдня, 1 мая, Табаскі, Ушэсце, 4 жніўня — Дзень Рэвалюцыі, Дзень нараджэнні прарока Мухамеда, 15 жніўня, 11 снежня — Дзень Незалежнасці (з 1993), Каляды. Выходны — нядзеля.

[правіць] Умовы прыезду

Дабрацца да сталіцы Буркіна-Фасо — Уагадугу можна праз сталіцы еўрапейскіх дзяржаў. Найболей інтэнсіўныя авіязносіны з Парыжам. Для ўезду ў Буркіна-Фасо абавязковыя: кароткатэрміновая віза (можна аформіць у аэрапорце Уагадугу на тэрмін да трох месяцаў) або доўгатэрміновая віза (афармляецца ў Упраўленні іміграцыйнага кантролю Міністэрства бяспекі на тэрмін да аднаго года). Абавязковая прышчэпка супраць жоўтай ліхаманкі, настойліва рэкамендуюцца прышчэпкі супраць дыфтэрыі, слупняка, поліяміэліта, менінгіту А і C, тыфу, гепатыту А і B. Па прыбыцці ў краіну мэтазгодна звязацца з консульскай установай сваёй краіны (для грамадзян Беларусі гэта консульства Расіі ў Рэспубліцы Кот-д'Івуар) з тым, каб атрымаць рэкамендацыі па нормах асабістай бяспекі з улікам асаблівасцяў унутранага становішча ў краіне. Абмежаванняў на ўвоз і вываз замежнай і мясцовай валюты няма. Пры вывазе з краіны прадметаў старажытнасці патрабуецца дазвол Савета па ахове нацыянальных і культурных помнікаў.

Зноскі

  1. Дадзеныя Нацыянальнага інстытута статыстыкі і дэмаграфіі(фр.) 
  2. Burkina Faso. CIA World Factbook
  3. 3,0 3,1 Burkina Faso. International Monetary Fund. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  4. Павал Усаў. Буркіна-Фасо: Зямля «чэсных» дыктатараў// Польскае радыё для замежжа. 13 траўня 2009
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах