Тога
|
|||||
| Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie (фр.: 'Праца, Свабода, Айчына')» |
|||||
| Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux» | |||||
| Дата незалежнасці | 27 красавіка 1960 (ад Францыі) | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Сталіца | Ламэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Ламэ | ||||
| Форма праўлення | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Фор Эсазімна Гнасінгбэ Жыльбер Фасун Унгбо |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
125-я ў свеце 56 785 км² 4,2 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць |
6 300 000 чал. (100-я) 108 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$5 212 млн. (146-ы) $827 |
||||
| ІРЧП (2007) | Шаблон:Застылы прыбытак 0.499 (нізкі) (159-ы) | ||||
| Валюта | Франк КФА | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tg | ||||
| Тэлефонны код | +228 | ||||
| Часавы пояс | +1 | ||||
ТОГА, Тагалезская Рэспубліка. Сталіца — г. Ломе (500 тыс. жыхароў). Афіцыйная мова — французская.
Час адстае ад мінскага ўлетку на тры гадзіны, узімку — на дзве.
Святочныя і непрацоўныя дні. 1, 13 студзеня, 27 красавіка, 1 мая, 21 чэрвеня, 15 жніўня, 1 лістапада, 25 снежня.
Грашовая адзінка — франк КФА. 1 долар ЗША = 480 франкам КФА (май 2008).
Клімат на поўначы краіны — трапічны з чаргаваннем сухога сезону і сезону дажджоў, на поўдні — субэкватарыяльны з двума сезонамі дажджоў, у цэнтры краіны клімат больш сухой.
Авіясувязь ажыццяўляецца транзітам праз Еўропу, рэгулярныя рэйсы Парыж — Ломе (два разы на тыдзень) ажыццяўляюцца самалётамі «Эр Франс», іншымі еўрапейскімі кампаніямі.
Дарожны рух — левабаковы. Медыцынскае абслугоўванне платнае.
[правіць] Геаграфія Тога
[правіць] Гісторыя
У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’хявіліся партугальцы. Да сярэдзіне XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. Еа момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.
27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абраню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г.
