Гекатэй Мілецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Геаграфія свету паводле Гекатэя, VI ст. да н.э. Мацярык абмывае з усіх бакоў бяскрайні акіян.

Гекатэй МІЛЕЦКІ (каля 546 да н.э. — 480 да н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык, географ і вандроўнік.

Аўтар «Аб'езду зямлі» («Землеапісанне») — адной з першых геаграфічных прац краіназнаўчага кірунка, у якой дадзены звесткі пра Еўропу, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку, і «Генеалогіі», якая змяшчае крытыку міфаў і падданняў гераічнай эпохі Грэцыі. Гекатэй Мілецкі — складальнік аднаго з першых картаграфічных малюнкаў айкумены (населенай часткі сушы). Ад прац Гекатэя Мілецкага, шырока вядомых у старажытнасці, захавалася 380 урыўкаў. Карта Гекатэя Мілецкага не выяўлена, аднак нават частковае прайграванне яе па апісанні Герадота і іншых аўтараў дазваляе навочна судзіць пра геаграфічныя ўяўленні і іншых грэкаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ельницкая, Л. А. Знания древних о северных странах. — М., 1961.
  • Томсон, Дж. О. История древней географии: Перевод с английского. — М., 1953.

Памылка скрыпта