Генадзь Аляксандравіч Вядзенін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Аляксандравіч Вядзенін
Дата нараджэння 9 жніўня 1939(1939-08-09) (84 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды

Генадзь Аляксандравіч Вядзенін (нар. 9 жніўня 1939, Сталінград, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і перапрацоўкі палімераў і кампазітаў, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1975), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Валгаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць «Цеплазабеспячэнне і вентыляцыя», 1962), Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут імя С. Арджанікідзе (спецыяльнасць «Арганізацыя прамысловай вытворчасці», 1972), Маскоўскі НДІ пластычных мас (аспірантура, 1975).

Працаваў на Валгаградскім металургічным заводзе «Красный Октябрь» (1962—1963); Прадпрыемства п/с № 5, г. Валгаград (1963—1964); Волжскім заводзе арганічнага сінтэзу (1964—1969, механік цэха, галоўны механік завода); ПА «Авангард», СКТБ «Курс», г. Сафонава, Смаленская вобласць (1969—1979, галоўны механік завода, намеснік дырэктара, галоўны канструктар, начальнік СКТБ), Белгародскім заводзе па перапрацоўцы пластмас (1979—1989, галоўны інжынер), Віцебскмі дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1989—2016, эканамічны факультэт, кафедра «Эканамічная тэорыя і маркетынг», прафесар, у 1989—2010 — загадчык кафедры, 1989—1993 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: машынабудаванне; вырабы з кампазіцыйна-валакністых матэрыялаў; эканоміка галіны; маркетынгавая дзейнасць; маркетынгавыя даследаванні; кіраванне маркетынгам прамысловага прадпрыемства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцягу (1976); прэмія Савета Міністраў СССР (1977); ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004), адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2005), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1999, 2004).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]