Генадзь Рыгоравіч Чысты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Рыгоравіч Чысты
Дата нараджэння 5 красавіка 1947(1947-04-05) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Жанр афармленчае мастацтва[d]
Вучоба
Член у

Генадзь Рыгоравіч Чысты (5 красавіка 1947, г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.

Жыве ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў афармленчым мастацтве. Асноўныя творы: афармленне Інстытута санітарнай гігіены ў Мінску, Ашмянскага краязнаўчага музея, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Яраслаўлі (Расія), Літаратурнага музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах Гродзенскай вобласці, Літаратурнага музея К. Чорнага ў Цімкавічах, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Ракуцёўшчыне (абодва ў Мінскай вобласці), Крычаўскага краязнаўчага музея.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чысты Генадзь Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]