Генерал-губернатар Індыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штандар генерал-губернатара і віцэ-караля Індыі (1885-1947).

Генерал-губернатар Індыі (англ.: Governor-General of India)- кіраўнік Брытанскай калоніі Брытанскай Індыі. Першым генерал-губернатарам быў Уорэн Гасцінгс (1773-1785) і апошнімі — Арчыбальд Уэйвел (1943-1947) і Луіс Маўнтбатэн (1947).

Пры стварэнні пасады ў 1773 годзе генерал-губернатару падпарадкоўваўся толькі калькуцкі форт Уільямс, над усімі іншымі ўладаннямі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі ён прадстаўляў толькі агульны нагляд. Правам назначэння і зрушення генерал-губернатара валодаў толькі савет дырэктараў кампаніі.

Пачыная з Уільяма Бенцінка (1833) генерал-губернатару пачала падчыняцца ўся Індыя, а яго паўнамоцтвы пачалі значна расці. Рэзідэнцыяй генерал-губернатара была Калькута. Пасля паўстання сіпаеў у 1858 гады каралева Вікторыя абвясціла сябе імператрыцай Індыі, а яе прадстаўнік стаў не толькі генерал-губернатарам, а яшчэ і віцэ-каралём. Права прызначэння губернатара было перададзена ад кампаніі манарху.

Пасля здабыцця ў 1947 годзе Індыяй незалежнасці тытул генерал-губернатара працягваў існаваць у Індыйскім Саюзе да 1950 года, у Пакістане - да 1956 года. У гэтыя гады Брытанскі манарх прызначаў генерал-губернатара па прадстаўленні кіраўніка Індыйскага (пакістанскага) урада. Першым генерал-губернатарам Пакістана быў Мухамад Алі Джына. Пасаду генерал-губернатара Індыі ў 1948 годзе атрымаў Чакраварці Раджагапалачарыі, які стаў яго апошнім уладальнікам.

Глядзець таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Спіс генерал-губернатараў і віцэ-каралёў Індыі