Брытанская Індыя
| Індыйская Імперыя Indian Empire Калонія Вялікабрытаніі |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз «Dieu et mon droit» («Бог і маё права») |
|||||||||
| Гімн «God Save the King» («Божа, беражы Караля») |
|||||||||
Брытанская Індыя ў 1909 |
|||||||||
| У складзе | |||||||||
| Сталіца | Калькута (1858 – 1912) Нью-Дэлі (1912 – 1947) Шымла (летняя сталіца) |
||||||||
| Мова | Англійская, урду, хіндустані | ||||||||
| Валюта | Брытанская індыйская рупія | ||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||||||
| Імператар | |||||||||
| - 1876 – 1901 | Вікторыя | ||||||||
| - 1901 – 1910 | Эдуард VII | ||||||||
| - 1910 – 1939 | Георг V | ||||||||
| - 1936 | Эдуард VIII | ||||||||
| - 1936 – 1947 | Георг VI | ||||||||
| Сёння | |||||||||
Брытанская Індыя (англ.: British Raj) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Азіі з сярэдзіны XVIII стагоддзя па 1947 год. Паступова пашыралася, з часам ахапіла тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і Бангладэш (і да 1937 года - М'янмы). Тэрмінам Брытанская Індыя звычайна называюць ўсю тэрыторыю каланіяльнага валодання, хоць, строга кажучы, ён адносіўся толькі да тых частках субкантынента, якія знаходзіліся пад непасрэдным брытанскім кіраваннем (адміністрацыя спачатку ў форце Уільям, а потым - у Калькуце і Дэлі); акрамя гэтых тэрыторый існавалі т. зв. «Туземныя княствы», якія фармальна знаходзіліся толькі ў васальнай залежнасці ад Кароны.
У 1947 годзе Брытанскай Індыі была прадастаўлена незалежнасць, пасля чаго краіна была падзелена на два дамініёны - Індыю і Пакістан (захоўвалі статус дамініёна да 1950 і 1956 гг. адпаведна). Пакістан, у сваю чаргу, распаўся ў 1971 годзе з утварэннем дзяржавы Бангладэш.