Генрых Аляксандравіч Курнатоўскі
Генрых Аляксандравіч Курнатоўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1809 |
Смерць | 3 сакавіка 1889 |
Род | Курнатоўскія[d] |
Веравызнанне | рэфармацтва[d] |
Адукацыя |
|
Месца працы |
Генрых Аляксандравіч Курнатоўскі (1809, Брэст — 3 сакавіка 1889) — педагог, рэлігійны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў Брэсце ў сям’і кальвінісцкага пастара Аляксандра і Марыяны Сплешчын. У 1827 г. скончыў Слуцкую гімназію. Вывучаў філасофію ў 1827—1832 гг. у Дэрпцкім універсітэце, адзін з заснавальнікаў Акадэмічнай канфедэрацыі «Polonia». На пасадзе настаўніка гісторыі Слуцкай гімназіі з 21 ліпеня 1832 па 21 верасня 1835., настаўніка лацінскай мовы — з 21 верасня 1835 па 2 ліпеня 1857.
У 1857—1859 гг. інспектар школы ў Шаўлях Ковенскай губерні. У 1859—1891 гг. прэзідэнт Евангелічна-рэфармацкага калегіума ў Вільні. У 1861—1863 гг. — дырэктар Віленскай гімназіі. Потым куратар Віленскага рэфармацкага Сінода, удзельнік усіх праведзеных у 1832—1888 гг. Сінодаў. Тытулярны саветнік.