Герб Барбадаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Барбадаса
Дэталі
Зацверджаны 1966
Нашлемнік рука трымае два сцябла
Шчытатрымальнікі
вялікая карыфена і буры пелікан
Заснаванне 1966
Дэвіз
Гонар і працавітасць
Іншыя элементы барадаты фікус, дзве архідэі

Герб Барбадаса — адзін з дзяржаўных сімвалаў Барбадаса

На шчыц намалявана дрэва — барадаты фікус. Паветраныя карані гэтых дрэў, якія сплятаюцца з галінамі і спускаюцца да зямлі, заахвоцілі першаадкрывальнікаў вострава — іспанцаў — назваць іх «барбудас» (барадатымі). Пасля гэта некалькі змененая назва распаўсюдзілася і на сам востраў.

Разнастайную трапічную расліннасць краіны ўяўляюць на гербе таксама дзве мясцовыя архідэі, вядомыя пад назвай «Чырвоны гонар Барбадаса». Жывёльны свет вострава і яго акваторыі ўвасабляюць шчытатрымальнікі — вялікая карыфена і буры пелікан. Рыцарскі шлем над шчытом традыцыйны для геральдыкі былых брытанскіх уладанняў.

Вянок і намёт маюць жоўта-чырвоную афарбоўку, якая адпавядае кветкам гербавага шчыта і архідэй на ім. Рука, якая вянчае герб, трымае два сцябла цукровага трыснягу, вырошчванне якога на працягу стагоддзяў з'яўляецца асновай монакультурнай эканомікі Барбадаса. Дэвіз у перакладзе з англійскай мовы азначае «Гонар і працавітасць».