Барбадас

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

БАРБАДОС – дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Атлантычным акіяне. Тэрыторыя – 431 кв. км. Насельніцтва – каля 280 тыс. чалавек, 90% – негры і мулаты. Сталіца – Брыджтаун (прыкладна 8 тыс.жыхароў, з прыгарадамі – больш 90 тысяч). Дзяржаўная мова – англійская. Большасць жыхароў вызнаюць пратэстанцтва. Нацыянальнае свята – 30 лістапада (1966) – Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка – барбадоскі долар.

[правіць] Гісторыя

Барбадос адкрыты еўрапейцамі ў 1518 годзе. У 1627 брытанцы заснавалі на востраве сваю калонію. У 1961 Барбадос атрымаў статус «асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Незалежнасць абвешчаная 30 лістапада 1966 года.

[правіць] Дзяржаўны лад

У адпаведнасці з канстытуцыяй 1966 главой дзяржавы з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам (К. С. Хазбендс). Для Барбадоса характэрныя ўстойлівыя традыцыі парламентарызму. Першыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць парадак фармавання і дзейнасці Заканадаўчага сходу як ключавога органа самакіравання вострава, былі прынятыя задоўга да здабыцця ім незалежнасці (1639).

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з Палаты сходу (30 членаў, абіраных насельніцтвам на 5 гадоў) і Сената (21 сенатар, прызначаны генерал-губернатарам).

Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам (лідэр партыі парламенцкай большасці), які зацвярджаецца генерал-губернатарам. З 1994 урад узначальвае О. Артур.

Асноўныя палітычныя партыі – Барбадоская лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1938, кіруючая з 1994, умеранага сацыял-рэфармісцкага толку), Дэмакратычная лейбарысцкая (левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная арганізацыя, створаная ў 1955), Нацыянальная дэмакратычная, Працоўная партыя Барбадоса і Народны палітычны саюз.

[правіць] Эканоміка

Рост ВУП у 2006 – 3,5%. Аснова эканомікі – турызм (больш 500 тыс. турыстаў штогод; занята 13 тыс. чалавек з 130 тыс. працаздольнага насельніцтва) і сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца галоўным чынам на вырошчванні цукровага трыснёгу (вытворчасць цукру – 38 тыс. тон у 2005). Культывіруецца таксама кукуруза, бавоўна, цукровы трыснёг, трапічная садавіна, гародніна, тытунь. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.

Развіваецца рынак фінансавых паслуг, страхавання, а таксама афшорны бізнэс (11 тыс. занятых). Гэтаму ў немалой ступені спрыяюць нізкія стаўкі падаткаў, якія не перавышаюць 2,5%, спрошчаная працэдура афармлення, падатковыя палёгкі і дамовы аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.

Прамысловасць прадстаўленая прадпрыемствамі лёгкай і харчовай прамысловасці, па перапрацоўцы цукровага трыснёгу, нафты, вытворчасці электроннага абсталявання, хімікатаў, мэблі, лакафарбавай прадукцыі, якія працуюць у асноўным на прывазной сыравіне і арыентаваныя першым чынам на экспарт. У краіне здабываюцца нафта, прыродны газ, вапняк. За кошт падводнага свідравання Барбадос на 70% (2006) пакрывае свае патрэбнасці ў энерганосьбітах.

Аб'ём рэзерваў цэнтральнага банка вострава перавышае 500 млн. долараў. Інфляцыя – каля 7%. Узровень беспрацоўя застаецца стабільным – парадку 10%.

Асноўнымі спажыўцамі барбадоскіх тавараў (цукар, ром, прадукты харчавання, хімікаты, электронныя кампаненты, вопратка) з'яўляюцца краіны Карыбскай супольнасці, ЗША, Вялікабрытанія. Імпарт тавараў (харчаванне, прамысловае абсталяванне, хімікаты, паліва) у асноўным здзяйсняецца з ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады.

На іншых мовах