Герб Егіпта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Егіпта

Герб Егіпта (араб.: شعار مصر) уяўляе сабой залатога арла, які глядзіць у правы бок і трохі ўверх.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

«Арол Салах ад-Дзіна» трымае надпіс, на якім напісана назва дзяржавы па-арабску: Арабская Рэспубліка Егіпет. На месцы сэрца арла знаходзіцца шчыт з колерамі сцяга - але ў вертыкальнай замест гарызантальнай канфігурацыі. У саюзе з Сірыяй ў складзе Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі (1958-1961) і да 1971 года, на шчыце размяшчаліся дзве зоркі. У перыяд паміж 1972 і 1984 гадамі беркут быў заменены на залатога ястраба, знак Федэрацыі Арабскіх Рэспублік.

Беркут ў якасці сімвала Салах ад-Дзіна з'яўляецца прадметам спрэчак для археолагаў. Сімвал беркута быў знойдзены на заходняй сцяне цытадэлі Каіра (пабудаванай Салах ад-Дынам), і таму многія мяркуюць, што ён з'яўляюцца яго асабістым сімвалам. Існуе, аднак, мала доказаў гэтага. Ён быў пасля прыняты ў якасці сімвала арабскіх нацыяналістаў у Іраку, Палесціне і Йемена (і раней у Лівіі).