Егіпет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


جمهورية مصر العربية

Арабская Рэспубліка Егіпет

герб сцяг
герб
сцяг
геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationEgypt.png
дзяржаўная мова: Арабская
сталіца: Каір
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 1,001,449 км²
насельніцтва: 74,033,000 2005
шчыльнасць насельніцтва: 74 жых./км²
грашовая адзінка: Егіпецкі фунт
часавы пояс:
гімн: «Bilady, Bilady, Bilady»
нумарныя знакі аўтамабіляў: ET
дамен у Інтэрнеце: .eg
міжнародны тэлефонны код: +20
карта
Eg-map.png

Егіпет — краіна на паўночным усходзе Афрыкі. Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палесціны (сектарам Газы), Суданам і Лівіяй. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, на ўсходзе — Чырвонага мора. Па тэрыторыі Егіпта праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях з Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.

Змест

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Егіпта

Тэрыторыя Егіпта заселеная з глыбокай старажытнасці. Тут археалагічна фіксуюцца першыя ў гісторыі чалавецтва дзяржавы (каля 4 тысячагоддзя да н.э.). У часы антычнасці Егіпет аказваў вялікі культурны ўплыў на краіны Міжземнамор'я, у прыватнасці на старажытных грэкаў, праз якіх у еўрапейскую культуру трапілі многія егіпецкія навуковыя здабыткі.

Новы перыяд гісторыі Егіпта пачынаецца з прыходам арабаў і ісламізацыяй краіны.

[правіць] Дзяржаўны лад

Егіпет — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з'яўляецца і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны Нацыянальны сход. Егіпецкі парламент складаецца з 454 месцаў. У цяперашні час 311 дэпутатаў выбраны ад кіруючай Нацыянал-дэмакратычнай партыі, 10 дэпутатаў прызначаюцца прэзідэнтам, 112 беспартыйных дэпутатаў, 9 дэпутатаў ад трох іншых партый, 12 месцаў не занята.

[правіць] Сімволіка

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Егіпет падзяляецца на 29 губернатарстваў (мухафаз), якія, у сваю чаргу, раздзяляюцца на раёны (марказы), а тыя — далей, на гарады і вёскі.

[правіць] Палітыка

[правіць] Унутраная палітыка

У аснове ўнутранай палітыкі ўрада Егіпту ляжыць курс на стварэнне шматпартыйнай дэмакратычнай сістэмы і падтрыманне стабільнасці ў краіне. У сакавіку 2003 году парламент Егіпту падоўжыў на тры гады надзвычайнае становішча (уведзена ў 1981 годзе пасля забойства прэзідэнта Анвара Садата), разам з тым у краіне, асабліва апазіцыяй, актыўна абмяркоўваецца магчымасць яго адмены.

Шматпартыйная сістэма ў Егіпце зацвердзілася ў 1977 годзе. У цяперашні час у краіне легальна дзейнічаюць 17 палітычных партый, першым чынам кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя (НДП) (узнікла ў 1978 годзе). Старшыня НДП — прэзідэнт М. Х. Мубарак. 7 верасня 2005 года ў Егіпце прайшлі прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх М. Х. Мубарак быў абраны Главой дзяржавы на чарговы, ужо пяты, тэрмін (тэрмін прэзідэнцкага мандата — 6 гадоў). На парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў тры тура (9 і 20 лістапада, 1 снежня 2005 году), пераканаўчую перамогу атрымала кіруючая Нацыянальна-дэмакратычная партыя, набраўшы каля 70 % галасоў выбарнікаў.

[правіць] Знешняя палітыка

Егіпет з'яўляецца адным з асноўных рэгіянальных удзельнікаў дыпламатычных высілкаў, накіраваных на пераадоленне крызіснага этапу блізкаўсходняга ўрэгулявання і аднаўленне мірнага працэсу ў рэгіёне. У гэтым кантэксце Егіпет шчыльна ўзаемадзейнічае з ЗША, Расіяй і Еўрасаюзам, падкрэслівае неабходнасць актывізацыі адпаведных высілкаў усіх зацікаўленых бакоў, асабліва шчыльна і дынамічна працуе з Палестынай. Каір выступаў супраць ужывання сілавых метадаў рашэння іракскай праблемы, быў ініцыятарам правядзення шэрагу міжарабскіх нарад па гэтым пытанні.

Егіпет — член Лігі арабскіх дзяржаў (штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Каіры), Афрыканскага Саюзу, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя (АІК) і Руху недалучэння. З 1993 Егіпет мае статус «адмысловага госця» у рамках АБСЕ. У чэрвені 2001 падпісаў у Люксембургу дамову аб эканамічным партнёрстве з ЕС (уступіла ў сілу 1 чэрвеня 2004), удзельнічае ў дыялогу НАТА з краінамі Паўднёвага Міжземнамор'я.

[правіць] Эканоміка

Егіпет — адна з найбольш эканамічна развітых краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Прырост СУП у 2005 годзе склаў 4,9 % супраць 4,1 % у 2004 годзе — да 96,2 млрд долараў ЗША. Эканамічна актыўнае насельніцтва — 22,3 млн чалалавек. Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных, складае 11,2 % (10,7 % у 2005 годзе).

У структуры СУП на вытворчыя галіны прыпадае 52 % (у тым ліку сельская гаспадарка — 14 %, здабываючая і пераапрацоўваючая прамысловасці — 33 %, будаўніцтва — 5 %), сферу фінансаў і паслугаў — 48 % (у тым ліку турызм — 12 %, сацыяльныя паслугі — 16 %). Вага прыватнага сектару ў ВУП складае каля 75 %.

Эканоміка Егіпта шмат у чым залежыць ад замежнай дапамогі, аб'ём якой склаў у 2005 годзе 3 млрд долараў ЗША. Галоўны донар — ЗША (1,835 млрд долараў ЗША). Назапашаны аб'ём прамых замежных інвестыцый (без нафты) — 6,3 млрд долараў ЗША, у нафтагазавы сектар за перыяд з 1981—2005 гады — 16 млрд долараў.

Значную долю валютных паступленняў у краіну дае збор за праход караблёў па Суэцкім канале.

[правіць] Сельская гаспадарка

Плошча апрацоўваемых зямель — 4 млн га. Кліматычныя ўмовы дазваляюць збіраць па два ўраджаі на год. Прыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкі землі не перавышаюць 4 % тэрыторыі Эгіпту, амаль усе яны знаходзяцца ў прыватным валоданні. Уласнай вытворчасцю Егіпет задавальняе не больш 40 % патрэбнасцяў у харчаванні (тыповая сітуацыя для краін «трэцяга свету»).

[правіць] Прамысловасць

Галоўнымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца нафтагазаздабыўная, перапрацоўчая, харчовая, тэкстыльная, мэталургічная і некаторыя галіны машынабудавання.

Запасы нафты — каля 530 млн т., здабыча — 29 млн т. (32 млн т. у 2004 годзе). Экспарт 17 млн т. нафты і нафтапрадуктаў прынёс краіне ў 2005 годзе 5,3 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 4,2 млрд долараў ЗША). Выведаныя запасы газу — 1,98 трлн куб. м. (15-е месца ў свеце), здабыча ў 2005 годзе — 37 млрд куб. м. (у 2004 годзе — 34 млрд куб. м.).

Актыўна развіваецца турызм — у 2005 годзе Егіпет, па афіцыйных дадзеных, наведала 8,6 млн замежных турыстаў (у 2004 годзе — 7 млн.). Гэта прынесла Егіпту 6,4 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 6 млрд.). Гасцінічны фонд — 155 тыс. нумароў.

[правіць] Фінансы

Егіпет валодае развітой банкаўскай сістэмай. У краіне функцыянуюць 43 банкі. У 2005 годзе дазволена адчыненне прамых аддзяленняў замежных банкаў з статутным капіталам не менш за 50 млн долараў ЗША. Забяспечаная ўнутраная канвертавальнасць егіпецкага фунту, у лютым 2003 году абвешчаны яго вольны курс у дачыненні долара ЗША. Абменны курс у 2005 годзе — каля 5,75 фунтаў за долар. Узровень інфляцыі ў 2005 годзе склаў 10,2 %. Дэфіцыт дзяржбюджэту — 10,2 млрд долараў (4,7 млрд долараў — 2004 год). Золатавалютныя рэзервы — 22 млрд долараў ЗША (у 2004 годзе — 15 млрд.). Асноўныя крыніцы паступлення валюты ў 2005 годзе: прыбыткі ад турызму — 6,4 млрд долараў, экспарт вуглевадароднай сыравіны — 5,3 млрд долараў, паступленні ад Суэцкага каналу — 3,5 млрд долараў, грашовыя пераводы егіпцянаў якія працуюць за мяжой — 3 млрд долараў.

Аб'ём знешнегандлёвага абарачэння ў 2005 годзе дасягнуў 38 млрд долараў, экспарт — 13,8 млрд, імпарт — 24,2 млрд, дэфіцыт — 10,4 млрд. Пакрыццё імпарту экспартам — 57 %. Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры — ЗША, Германія, Францыя, Італія. У 1995 годзе парламент Егіпта ратыфікаваў членства Егіпта ў СГА.

У дакладзе ААН па праблемах «чалавечага развіцця» за 2004 год Егіпет па зводнаму паказчыку «узроўню і якасці жыцця» застаўся на 120 месцы сярод 177 абследаваных дзяржаў, апынуўшыся ў пераліку «крытычных краін» з пункта гледжання маёмаснага расслаення грамадства.

[правіць] СМІ

Егіпецкія сродкі масавай інфармацыі — надзвычай уплывовыя, як у самім Егіпце, так і ва ўсім арабскім свеце. У краіне выдаецца звыш 500 друкаваных СМІ, большасць з якіх належыць альбо дзяржаве, альбо апазіцыі, альбо іншым палітычным сілам.

У краіне парадку 100 тэлеканалаў, 2 з якіх — дзяржаўныя. Пан-арабскія каналы, такія як Al-Jazeera таксама вельмі папулярныя сярод егіпецкіх тэлегледачоў. Егіпет быў першай арабскай краінай, якая абзавялася ўласным спадарожнікам для трансляцыі тэлерадыёпраграм — Nilesat 101.

[правіць] Дэмаграфія

Насельніцтва — 77,5 млн чалавек. З іх 3 — 3,5 млн чал. стала працуюць за мяжой. Тэмпы прыросту насельніцтва — да 2,5 % у год. Этнічны склад аднастайны — 98 % насельніцтва — арабы (з іх 90 % — мусульмане-суніты), каля 10 % — хрысціяне, пераважна копты (нашчадкі карэнных жыхароў краіны — старажытных егіпцян). Шчыльнасць у населеных раёнах — 1,5 — 2 тыс. чал. на 1 кв. км. Сталіца — Каір (каля 18 млн чал.). Тэрыторыя — звыш 1 млн км² (у т.л. Сінай — 130 тыс. км²). Фактычна заселена і засвоена 5,9 % тэрыторыі, астатняе — пустыня.

[правіць] Некаторыя гарады

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах