Гісторыя Егіпта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ГІСТОРЫЯ ЕГІПТА, самая доўгая бесперапынная гісторыя краіны.
Магчыма гэты феномен звязаны з тым, што даліна Нілу стварае натуральную геаграфічную і эканамічную адзінку, абмежаваную на ўсходзе і захадзе пустэльнямі, з поўначы морам, а з поўдня нільскімі парогамі. Патрэбнасць мець адзіную ўладу для кіравання водамі Нілу прывяла да стварэння першай сусветнай дзяржавы ў Егіпце прыблізна ў 3000 да н. э. Спецыфічная геаграфія Егіпта зрабіла яго цяжкадаступным, таму Егіпет доўга заставаўся незалежнай дзяржавай. Аднак, як толькі Егіпет трапіў пад замежнае панаванне, ён быў няздольны пазбавіцца яго і амаль 2500 гадоў Егіптам кіравалі замежнікі.
Звычайна гісторыю Егіпта падзяляюць на сем частак:
Гісторыя Старажытнага Егіпта (3000 да н.э. — 332 да н.э.) [правіць]
Эліністычны перыяд у гісторыі Егіпта (332 да н.э. — 30 да н.э.) [правіць]
Егіпт ў складзе Рымскай імперыі (30 да н.э. — 639) [правіць]
Арабскі перыяд у гісторыі Егіпта (639—1517) [правіць]
Храналогія і асноўныя падзеі [правіць]
- 639 — войска Амра ібн ал-Аса ўступае ў Егіпет.
- 640 — Амр ібн ал-Ас займае Фаюм, абложвае Геліопаль і Вавілон, вядзе перамовы з Александрыйскім патрыярхам Кірам. Заснаванне Фустата.
- 641—642 — візантыйцы здаюць Александрыю. Арабы займаюць Верхні Егіпет.
- 645 — візантыйцы спрабуюць вярнуць Александрыю нападам з мора.
- 646 — арабы зноў займаюць Александрыю.
- 658 — Амеяды ўсталёўваюць свой кантроль над Егіптам.
- 683—684 — Егіпет часова аказваецца пад кантролем «антыамеядскага» халіфа Абдалахі ібн аз-Зубайра.
- 685 — Амеяды аднаўляюць свой кантроль над Егіптам. Амеядскім намеснікам Егіпта прызначаецца Абд ал-Азіз ібн Марван. Правядзенне адміністрацыйных рэформаў.
- 690 — Катастрафічная паводка. Часовы перанос адміністрацыйнага цэнтра Егіпта з Фустата ў Хелуан.
- 706 — арабская ў Егіпце зроблена афіцыйнай адміністрацыйнай мовай.
- 715 — абсталяванне «ніламетра» на востраве Раўдыў (у цяперашні час у межах гарадской рысы Каіра).
- 725 -733 — копцкае паўстанне.
