Герб Калумбіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Рэспублікі Калумбія
Дэталі
Зацверджаны 1924
Заснаванне 1924

Герб Калумбіі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Калумбіі, прыняты 9 мая 1834 года, унесены нязначныя змены ў 1924 годзе.

Шчыт герба падзелены на тры часткі. У ніжняй частцы намаляваны два караблі, якія нагадваюць пра марское значэнне Калумбіі (Панамскі перашыек належаў Калумбіі да 1903 года) і пра два акіяны, у якія Калумбія мае выхад (Ціхі і Атлантычны). У сярэдняй частцы на плацінавым фоне намаляваны фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды і імкнення да дасягнення высокіх ідэалаў. У верхняй частцы намаляваны плод граната на блакітным фоне, што нагадвае пра Новую Гранаду, вялікае віцэ-каралеўства, якое існавала раней на тэрыторыі Калумбіі. Па абодва бакі граната знаходзяцца рогі багацця, якія азначаюць прыродныя багацці краіны. Над шчытом знаходзіцца вялікі кондар, які трымае ў дзюбе аліўкавую галіну, а ў лапах - стужку з дэвізам Libertad y Orden (Свабода і Парадак). Па абодва бакі герба знаходзяцца два дзяржаўныя сцягі Калумбіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]