Сцяг Калумбіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Калумбія
Калумбія

Flag of Colombia.svg

Зацверджаны

26 лістапада 1861

Прапорцыя

FIAV 111010.svg 2:3

Civil Ensign of Colombia.svg
FIAV 000100.svg Гандлёвы сцяг


Naval Ensign of Colombia.svg
FIAV 000001.svg Ваенна-марскі сцяг

Прапорцыя

2:3

Дзяржаўны сцяг Калумбіі быў прыняты 26 лістапада 1861 года. Уяўляе сабой гарызантальны трыкалор жоўтага, сіняга і чырвонага колераў. Жоўтая паласа займае верхнюю палову прасторы сцяга, сіняя і чырвоная займаюць па чвэрці прасторы.

Сімвалізм і дызайн[правіць | правіць зыходнік]

Гарызантальныя лініі (зверху ўніз) жоўтага, сіняга і чырвонага колераў маюць прапорцыі 2:1:1. Падобна сцягу Эквадора, ён узяў пачатак ад сцяга Вялікай Калумбіі, які адрозніваецца ад большасці трыкалораў (як гарызантальных, так і вертыкальных) тым, што мае палосы не роўнага памеру. (Венесуэла, чый сцяг таксама ўзяў пачатак ад яго, пайшла па класічным шляху, параўнаваўшы памер палос).

Афіцыйна замацаваных каляровых значэнняў не ўстаноўлена, аднак рэкамендуецца выкарыстоўваць наступныя:

Мадэль Жоўты Сіні Чырвоны
Пантон 116 287 186
RGB 252-209-22 0-56-147 206-17-38
CMYK C0-M17.1-Y91.3-K0 C100-M61.9-Y0-K42.4 C0-M91.7-Y81.6-K19.2
HEX #FCD116 #003893 #CE1126

У адпаведнасці з сучасным тлумачэннем, колеры азначаюць:

  •    Жоўты: уяўляе ўсё золата калумбійскай зямлі.
  •    Сіні: уяўляе ўсе моры калумбійскіх берагоў.
  •    Чырвоны: уяўляе ўсю кроў, разлітую на палях бітваў героямі, якія абаранілі незалежнасць Калумбіі.

Існуюць таксама і некалькі іншыя тлумачэнні колераў, напрыклад: «жоўты — сонца і зямля Калумбіі, сіні — вада, якае дае жыццё людзям, чырвоны — колер разлітай крыві людзей, якія абаранілі незалежнасць Калумбіі».

Хоць форма сцяга не ўрэгулявана законам, звычайна ён прадстаўлены ў традыцыйнай прапорцыі 2:3.