Герб Кіргізскай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Кіргізскай ССР

Герб Кіргізскай ССР — дзяржаўны сівал Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Кіргізскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 23 сакавіка 1937 года па Канстытуцыі рэспублікі на Надзвычайным V зьездзе Рад Кіргізскай ССР.

Артыкул 115 Х раздзелу Канстытуцыя Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1937 года абвяшчаў:

Дзяржаўны герб Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з сярпа і молата. Над імі горны ланцуг з узыходзячым сонцам у блакітнай арцы. Арка апраўленая вянком − з правага боку каласы пшаніцы, з левай галінка бавоўніка. Вянок перавіты чырвонай стужкай, у сярэдняй частцы надпіс на кыргызскай і рускай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» На канцы стужкі на кыргызскай мове: «Кыргыз ССР».

Герб з'яўляўся дзяржаўным сівалам Кыргызстана да прыняцця ў 1992 годзе сучаснага гербу.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]