Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», «Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» (ням.: Proletarier aller Länder vereinigt Euch!) — паводле марксісцкага навучання, дэвіз міжнароднага рэвалюцыйнага пралетарыяту, «баявы заклік да аб'яднання рабочага класа і працоўных усіх краін пад сцягам рэвалюцыйнай барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне; яркае выяўленне пралетарскага інтэрнацыяналізму»[1].

Дэвіз быў прапанаваны К. Марксам і Ф. Энгельсам, у 1847 зацверджаны як дэвіз Саюза камуністаў. Гэтым заклікам завяршаецца напісаны К. Марксам і Ф. Энгельсам «Маніфест камуністычнай партыі» (1848). У Савецкім Саюзе гэты заклік быў змешчаны на гербах СССР і саюзных рэспублік, у якасці дэвізу — на першых старонках важнейшых газет.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У БССР у 1920-я-1930-я гг. гэты заклік на гербе БССР і ў друку ўжываўся на 4 мовах (беларуская, руская, польская, ідыш), якія былі дзяржаўнымі да 1930-х гг. Беларуская форма ўлучала дзеяслоў-заклік «злучайцеся!», і была афіцыйна[Удакладніць!] замененая на «яднайцеся!» на канферэнцыі ЦК КПБ (лістапад 1939Дата?)[2] з-за сугучнасці з дзеясловам капуляцыі жывёл у сельскай гаспадарцы[2]; аднак, у ідэолагаў існавалі прэтэнзіі і да ўведзенага на замену «яднайцеся», з-за магчымасці ўтварэння пры пераносе слова «яд-» (атрута)[2].

Гл. таксама: нацыянальная палітыка ў СССР, русіфікацыя, слоўнік Александровіча, рэпрэсіі ў БССР, 1937-1938.

Зноскі

  1. БелСЭ.
  2. 2,0 2,1 2,2 А. Калубовіч.

Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.8. Паддубнікі — Рабкі / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1975. — 676 с.: іл., карты. С.546.
  • Аўген Калубовіч. Якуб Колас і Янка Купала // На суд гісторыі. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]