Герб СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
герб

Дзяржаўны герб СССР — афіцыйная эмблема Савецкай дзяржавы. Герб СССР усталяваны Канстытуцыяй СССР (ст. 143) і ўяўляе сабой малюнак сярпа і молата на фоне зямнога шару, у промнях сонца і ў апраўленні каласоў, з надпісам на мовах саюзных рэспублік: «Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!». У верхняй частцы гербу — пяціканцовая зорка.

Дзяржаўны герб СССР сімвалізуе аснову агульнанароднай дзяржавы — саюз працоўных і сялян, добраахвотнае аб'яднанне раўнапраўных саюзных рэспублік у адзінай саюзнай дзяржаве, раўнапраўе сацыялістычных нацый, і выяўляе ідэю інтэрнацыянальнай салідарнасці народаў СССР з працаўнікамі ўсіх краін.

Мацерыкі на гербе адлюстроўваюцца светла-карычневымі, дэвізы — залатымі літарамі па чырвонай стужцы. Серп і молат на гербе ўвасабляюць новую ўладу і мірную працу; каласы — жыццяздольнасць дзяржавы, росквіт; сонца — святло ідэй Кастрычніка, крыніца сілы савецкай дзяржавы, светлая будучыня; чырвоная зорка — пралетарскі інтэрнацыяналізм і барацьба працы з капіталізмам на пяці кантынэнтах; а залатая аблямоўка зоркі — водбліск агню рэвалюцыі.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах