Германа-савецкі ваенны парад у Брэст-Літоўску

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Брэст-Літоўск. 22 верасня 1939 г. На трыбуне — нямецкі генерал Гайнц Гудэрыян і савецкі камандзір брыгады Сямён Майсеевіч Крывашэін.

Германо-савецкі ваенны парад у Брэст-Літоўску — праходжанне ўрачыстым маршам па цэнтральнай вуліцы горада падраздзяленняў XIX матарызаванага корпусу вермахта (камандуючы корпусам — генерал танкавых войскаў Гайнц Гудэрыян) і 4-га батальёну 29-й асобнай танкавай брыгады РСЧА (камбрыг — Сямён Майсеевіч Крывашэін), якое адбылося 22 верасня 1939 г. ў час афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і Брэсцкай крэпасці савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскаў Германии і СССР. Працэдура завяршылася ўрачыстым спускам нямецкага і ўзняццем савецкага сцягоў[1][2][3][4].

Перадача гораду адбывалася паводле савецка-нямецкага пратаколу аб усталяванні дэмаркацыйнай лініі на тэрыторыі былой Польскай дзяржавы, падпісанага 21 верасня 1939 г. прадстаўнікамі савецкага і нямецкага камандаванняў[5].

Падзея была заснята нямецкай прапагандысцкай службай «Die Deutsche Wochenschau». Гісторык Міхаіл Іванавіч Мельцюхоў адзначае, што ў гэты час Германія ўсяляк імкнулася паказаць Вялікабрытаніі і Францыі, што СССР — яе саюзнік, у той самы час і ў самім СССР усяляк імкнуліся падкрэсліць сваю «нейтральнасць»[6].

Зноскі

  1. Кривошеин С. М. Междубурье — Воронеж: Центрально-Черноземное книжное издательство, 1964. — С. 250−262.
  2. Martin Kitchen A World in Flames: A Short History of the Second World War — 1990. — С. 74. — ISBN 0582034086.
  3. first Raack Stalin's Drive to the West, 1938-1945 — Stanford University Press, 1995. — С. 58. — ISBN 0804724156.
  4. М. И. Семиряга. Тайны сталинской дипломатии. 1939—1941. — М.: Высшая школа, 1992. — 303 с.
  5. (стр 1), (стр 2) (ням.) 
  6. Мельтюхов М. И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. Часть третья. Сентябрь 1939 года. Война с запада — М., 2001. (руск.)