Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі
| Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі | |
| Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt e.V. (DLR) | |
Лагатып DLR |
|
| Цэнтральная ўстанова: | |
|---|---|
| Кіраўнікі | |
| Кіраўнік: |
Йохан-Дытрых Вернер |
| Заснаванне | |
| Заснаванне: | |
| dlr.de | |
Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі (ням.: Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt e.V.) — нацыянальны цэнтр аэракасмічных, энергетычных і транспартных даследаванняў Германіі. Аддзяленні і даследчыя цэнтры арганізацыі размяшчаюцца ў некалькіх месцах па ўсёй тэрыторыі Германіі, штаб-кватэра знаходзіцца ў Кёльне. Арганізацыя нясе адказнасць за планаванне і здзяйсненне германскай касмічнай праграмы ад імя федэральнага ўрада Германіі. Цэнтр займаецца шырокім колам даследчых праектаў, як нацыянальных, так і міжнародных.
Арганізацыя [правіць]
У наш час у «Германскім цэнтры авіяцыі і касманаўтыкі» працуюць каля 6200 чалавек. Арганізацыі належаць 29 інстытутаў, аб'екты, размешчаныя больш за ў 14 гарадах Германіі, а таксама офісы ў Бруселі, Парыжы і Вашынгтоне. Бюджэт арганізацыі за 2010 год склаў каля 670 мільёнаў еўра для пакрыцця сваіх уласных даследаванняў і распрацовак, а таксама аператыўных задач.[1] Адна трэць гэтай сумы паступае ў кампанію ад так званых трэціх асоб (ням.: Drittmittel). У дадатак да гэтага «Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі» кіруе сродкамі прыблізна каля 500 мільёнаў еўра, якія паступаюць у нямецкія фонды ад «Еўрапейскага касмічнага агенцтва», а таксама атрымлівае больш за 650 мільёнаў еўра, прызначаных для правядзення даследаванняў ад імя нямецкага федэральнага міністэрства. Арганізацыя з'яўляецца паўнапраўным членам «Кансультатыўнага камітэта па касмічных сістэмах даных» і членам аб'яднання германскіх навукова-даследчых цэнтраў імя Гельмгольца.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі- Афіцыйны сайт DLR (ням.)
- Афіцыйныя падкасты DLR (ням.)