Еўрапейскае касмічнае агенцтва
| Еўрапейскае касмічнае агенцтва | |
Лагатып ЕКА |
|
| Членства: |
19 дзяржаў-членаў |
|---|---|
| Штаб-кватэра: |
|
| Тып арганізацыі: | |
| Афіцыйныя мовы: | |
| Кіраўнікі | |
| Генеральны дырэктар |
Жан-Жак Дардэн |
| Заснаванне | |
|
31 мая 1975 года |
|
| ESA.int | |
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (скарочана ЕКА; англ.: European Space Agency, ESA) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1975 годзе ў мэтах даследавання космасу.
ЕКА складаецца з 19 сталых членаў, у некаторых праектах таксама бяруць удзел Канада і Венгрыя.
Змест |
Арганізацыя ЕКА[правіць]
Штаб-кватэра Агенцтва знаходзіцца ў Парыжы. У Нордвейку (Нідэрланды) размешчаны Еўрапейскі цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій. Еўрапейскі касмічны цэнтр кіравання размешчаны ў Дармштаце (Германія). У іншым германскім горадзе, Кёльне, размешчаны Еўрапейскі цэнтр астранаўтаў. Цэнтр назірання за Зямлёй і інфармацыйны цэнтр Еўрапейскага касмічнага агенцтва знаходзяцца ў Фраскаці пад Рымам (Італія). Для запускаў створаных касмічных апаратаў выкарыстоўваецца касмадром Куру ў Французскай Гвіяне. ЕКА мае кантактныя офісы ў Бельгіі, ЗША і Расіі і наземныя станцыі сачэння па ўсім свеце.
У агенцтве ўвесь час працуе 1907 чалавек (2005), а яго бюджэт складае 2977 мільёнаў еўра (2005).
Страны-участники и бюджет[правіць]
Членства і ўклад у ESA[правіць]
У гэтай табліцы прадстаўлена агульная інфармацыя пра краіны, якія ўваходзяць у ESA, і іх уклад за 2012 год.
| Краіна | Уваходжанне | Нацыянальная праграма | Уклад (млн. €) |
Уклад (%) |
|---|---|---|---|---|
| 30 кастрычніка 1980 | CNES | 718,8 | 17,9% | |
| 30 кастрычніка 1980 | DLR | 750,5 | 18,7% | |
| 30 кастрычніка 1980 | ASI | 350,5 | 8,7% | |
| 30 кастрычніка 1980 | UKSA | 240,0 | 6,0% | |
| 30 кастрычніка 1980 | CDTI | 184,0 | 4,6% | |
| 30 кастрычніка 1980 | BELSPO | 169,8 | 4,2% | |
| 30 кастрычніка 1980 | NSO | 60,3 | 1,5% | |
| 30 кастрычніка 1980 | SSO | 105,6 | 2,6% | |
| 30 кастрычніка 1980 | SNSB | 65,3 | 1,6% | |
| 30 кастрычніка 1980 | DTU Space | 27,8 | 0,7% | |
| 10 снежня 1980 | EI | 15,6 | 0,4% | |
| 30 снежня 1986 | NSC | 63,1 | 1,6% | |
| 30 снежня 1986 | FFG | 52,2 | 1,3% | |
| 01 студзеня 1995 | TEKES | 19,4 | 0,5% | |
| 14 лістапада 2000 | FCT | 15,8 | 0,4% | |
| 9 сакавіка 2005 | ISARS | 8,6 | 0,2% | |
| 30 чэрвеня 2005 | Luxinnovation | 15,0 | 0,4% | |
| 12 лістапада 2008 | CSO | 11,5 | 0,3% | |
| 23 снежня 2011 | ROSA | 7,6 | 0,2% | |
| Асацыяваныя ўдзельнікі | ||||
| 01 студзеня 1979[5] | CSA | 18,7 | 0,5% | |
| Удзельнікі і партнёры | 2 900,1 | 72,1% | ||
| 28 мая 2004[7] | ESP | 867,7 | 21,6% | |
| паводле ECS пагаднення | — | — | 5,8 | 0,1% |
| Іншыя паступленні | — | — | 246,5 | 6,1% |
| Усяго ESA | 4 020,1 | 100,0% | ||
Выдаткаванне і размеркаванне бюджэту[правіць]
Бюджэт ESA складаў 2,977 млрд. € у 2005 годзе, 2,904 млрд. € у 2006, 3,018 млрд. € у 2008 і 3,600 млрд. € у 2009[8][9]. Кожныя 3-4 года члены ESA узгадняюць бюджэтны план на некалькі гадоў на канферэнцыі членаў ESA. Хоць план можа быць зменены, ён вызначае асноўны кірунак дзейнасці. Апошняя канферэнцыя была праведзена ў 2008 годзе, калі быў вызначаны бюджэт да 2012 года.
Як правіла краіны маюць уласныя касмічныя праграмы, якія па-рознаму ўзаемадзейнічаюць з ESA у фінансавым і арганізацыйным плане. Да прыкладу, французскае касмічнае агенцтва CNES мае бюджэт, які перавышае вылучаемыя ESA сродкі ўдвая. Існуюць таксама сумесныя праекты паміж ESA і нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі.
Пашырэнне[правіць]
Уваходжанне ў ESA адбываецца у тры этапы. На першым этапе краіна падпісвае Пагадненне аб Супрацоўніцтве (англ.: Cooperation Agreement). Калі краіна жадае больш поўна супрацоўнічаць з ESA, яна падпісвае ECS пагадненне (англ.: European Cooperating State Agreement). Пагадненне дзейнічае на працягу пяці гадоў, па заканчэнні якіх краіна можа або пачаць перамовы аб поўным членстве, або падпісаць новае пагадненне.
У 2012 — 2013 годзе Польшча можа стаць 20-м членам агенцтва[10].
Статус «назіральніка» атрымалі 10 краін: Балгарыя, Кіпр, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія і Славенія.[11] Статус назіральніка даецца краінам, якія разглядаюць патэнцыйную магчымасць супрацоўніцтва а ў далейшым і далучэнні да касмічнага агенцтва.
Магчымая кааперацыя з іншымі агенцтвамі[правіць]
Існуюць планы да 2014 годзе зрабіць ESA агенцтвам Еўрасаюза[12].
Балгарыя на бягучы момант з'яўляецца адзінай дзяржавай Еўрасаюза якая не падпісала Пагадненне аб Супрацоўніцтве. Аднак у 2009 годзе Балгарыя абвясціла пра намер удзельнічаць у праектах ESA[13].
Праекты ЕКА[правіць]
- Арыян — сямейства ракет-носьбітаў
- Спейслэб — модуль для астранаўтаў, не адлучны падчас палёту караблёў ЗША «Спейс шатл»
- Каламбус — першапачаткова праект асобнай арбітальнай станцыі, рэалізаваны ў выглядзе модуля МКС
- ATV — аўтаматычны грузавы карабель
- Джота — АМС да каметы Галея
- Гюйгенс — пасадачны модуль для Тытана (спадарожніка Сатурна) на АМС «Касіні» (сумесна з NASA)
- Смарт-1 — АМС да Месяца
- Разета — АМС да каметы
- Марс-экспрэс — АМС да Марса
- Венера-экспрэс — АМС да Венеры
- BepiColombo — сумесная з JAXA АМС да Меркурыя
- Дарвін — касмічны інфрачырвоны тэлескоп (распрацоўваецца да 2015 г.)
- Gaia — касмічны тэлескоп (распрацоўваецца да 2011 г.)
- Galileo — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая на гэты момант распрацоўваецца.
- MetOp — метэаралагічныя спадарожнікі
- YES і YES2 — спадарожнікі маладых інжынераў
- Гермес — шматразовы крылаты пілатуемы касмічны карабель (адменены праект 1987—1993 гг.)
- Вега — лёгкая ракета-носьбіт.
- Саюз-СТ — замоўленая ў Расіі ракета-носьбіт для запускаў з Куру
- CSTS — часткова-шматразовы бяскрылы пілатуемы касмічны карабель (распрацоўваецца да 2018 г.)
Праграмы ЕКА[правіць]
ЕКА арганізоўвала і арганізоўвае праграмы фундаментальных касмічных даследаванняў:[14]
- EURECA
- Horizon 2000(венг.) бел.,
- Horizon 2000 plus
- Cosmic Vision
- Aurora
Зноскі[правіць]
- ↑ ESA Convention (6th ed.). European Space Agency. September 2005. ISBN 92-9092-397-0. http://www.esa.int/esapub/sp/sp1300/sp1300EN1.pdf.
- ↑ Poncelet, Jean-Pol; Fonseca-Colomb, Anabela; Grilli, Guilio (November 2004). "Enlarging ESA? After the Accession of Luxembourg and Greece" (PDF). ESA Bulletin (120): 48–53. http://www.esa.int/esapub/bulletin/bulletin120/bul120g_poncelet.pdf.
- ↑ ESA — Romania accedes to ESA Convention
- ↑ Romanian Space Agency — Comunicat de presa
- ↑ 5,0 5,1 Leclerc, G.; Lessard, S. (November 1998). "Canada and ESA: 20 Years of Cooperation" (PDF). ESA Bulletin (96). ISBN 92-9092-533-7. http://www.esa.int/esapub/bulletin/bullet96/LECLERC.pdf.
- ↑ Dotto, Lydia (May 2002) (PDF). Canada and The European Space Agency: Three Decades of Cooperation. European Space Agency. http://www.esa.int/esapub/hsr/HSR_25.pdf.
- ↑ Framework Agreement between the European Community and the European Space Agency
- ↑ ESA budget for 2009 (PDF). European Space Agency (January 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.
- ↑ ESA and the EU. European Space Agency (9 October 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012.
- ↑ ESA Opens up to Ten EU Nations, Eyes Poland as Newest Member.
- ↑ Еўрапейскае касмічнае агенцтва пашырэе на ўсход у 2012 годзе , Lenta.ru (22.11.2011).
- ↑ ESA BR-268
- ↑ Bulgaria Slated to Join European Space Community (2009-04-09).
- ↑ Cosmic Vision 2015—2025 Інстытут касмічных даследаванняў, 29 мая 2007 г.
Спасылкі[правіць]
|
|