Герэнук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герэнук
Lightmatter gerenuk.jpg
Самка герэнука
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Litocranius walleri Brooke(англ.) бел., 1878

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   625103
NCBI   69311
EOL   129522

Герэнук (Litocranius walleri) або жырафавая газель — афрыканская антылопа з сямейства сапраўдных антылоп, у якім ўтварае асобны род. Яе назва верагодна паходзіць ад самалійскага слова «гарануг».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З-за сваёй вельмі дліннай шыі і ног, герэнука цяжка зблытаць з другой жывёлай. Яго вышыня састаўляе 95 см. Поўсць зверху чырвона-карычневая, па баках болей светлая. Выразная лінія аддзяляе амаль белую ніжнюю частку цела. Вакол глаз знаходзяцца белыя пятны, якія зужаюцца у бок рта. Рогі маюць толькі самцы.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал герэнукоў ахапляе землі ад Эфіопіі і Самалі да поўначы Танзаніі. Раней герэнукі жылі таксама ў Судане і Егіпце, але ўжо доўгі час там вынішчан. Сферай пражывання герэнукоў з'яўляюцца сухія тэррыторыі, як правіла, прарослыя калючым кустарнікам саванны. Жыве ў засушлівых або адносна вільготных стэпах з зараснікамі хмызнякоў, на раўнінах і пагорках, падымаецца ў горы да 1800 м.

Паводзіны[правіць | правіць зыходнік]

На сухіх тэрыторыях генэрукі могуць вельмі доўга абыходзіцца без вады. Яны сілкуюцца выключна лісцем і накшталт няроднасныя ім жырафам развілі для гэтага ў працэсе эвалюцыі доўгую шыю і канечнасці. Як і ў жырафа ў іх вельмі жорсткі язык, а таксама падоўжаныя і нячулыя вусны, якімі яны могуць абхапляць калючыя галінкі. З закрытым ротам герэнук адцягвае галаву назад і сшчыпвае з галін ўсё лісце. Для таго, каб дацягнуцца да высокіх галінак, геренук становіцца на заднія ногі, абапіраючыся пярэднімі аб ствол дрэва.

Актыўны раніцай і вечарам. Сілкуецца лісцем, парасткамі і галінкамі кустоў і дрэў.

Самкі жывуць разам з маладняком ў невялікіх групах ад двух да пяці звяроў. Дарослыя самцы жывуць па адзіночцы і валодаюць уласным арэалам. Падчас шлюбных перыядаў яны спрабуюць утрымаць самак ў сваіх арэалах, каб з імі спарвацца.

Статус папуляцыі[правіць | правіць зыходнік]

Герэнукі, верагодна, ніколі не былі асабліва шматлікімі жывёламі. З-за іх прыроды жыць паасобку яны часта не кідаюцца ў вочы сярод буйных статкаў іншых капытных, якія сустракаюцца ў саванах. З-за палявання герэнукі за апошнія дзесяцігоддзі сталі яшчэ радзей. Большасць герэнукаў жыве ў нашы дні ў Эфіопіі. Іх агульная колькасць складае 70 тысяч асобін. Від занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Герэнук месцамі даволі шматлікі, бо самалійцы не палююць на яго і не ядуць яго мяса. Яны лічаць геренука сваяком вярблюда. Па народных павер'ях, забойства геренука пацягне за сабой гібель вярблюдаў, якіх лічаць сваякамі антылопы і складаюць галоўную каштоўнасць качэўнікаў. Мяркуючы па наскальных малюнках, якія адносяцца да 4000-2900 гг. да н. э. ,знойдзеных на правым беразеНіла (у Вадзі Саб), спробы прыручыць герэнука прадпрымаліся ўжо старажытнымі егіпцянамі.