Гетман польны каронны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Жалкеўскі
Станіслаў Рэвера Патоцкі
Стэфан Чарнецкі
Ян Сабескі (партрэт у якасці караля Польшчы)
Станіслаў Ябланоўскі
Ян Клеменс Браніцкі
Вацлаў Жавускі

Польны гетман каронны — пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага гетмана кароннага.

У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаннямі і ажыццяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фельдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі аперацыямі, аховай межаў.

Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладанняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.

Польныя гетманы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku, spisy. Kórnik: wyd. PAN, 1992.
  • Zdzisław Żygulski. Hetmani Rzeczypospolitej. — Kraków, 1994.
  • Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni / red. Mirosław Nagielski. — Warszawa, 2005.
  • Maciej Franz. Wojskowość Kozaczyzny Zaporoskiej w XVI—XVII wieku. — Toruń, 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]