Ян Сабескі
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{ДД}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Ян САБЕ́СКІ (польск.: Jan III Sobieski; 17 жніўня 1629, замак Алеска, цяпер Львоўская вобл., Украіна — 17 чэрвеня 1696) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 — 1696).
Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Сабескіх герба «Яніна». Бацька — Якуб Сабескі, кашталян кракаўскі, маці з роду Жалкеўскіх. Атрымаў адукацыю ў Новадворскай калегіі і Ягелонскай акадэміі ў Кракаве. Некалькі год падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Ведаў некалькі моў — італьянскую, лацінскую, нямецкую, татарскую і французскую.
У Рэч Паспалітую вярнуўся ў 1648 падчас казацкай вайны і ўступіў у войска. Удзельнічаў у пасольстве ў Асманскую імперыю, вывучыў яе дзяржаўны лад. Па вяртанні ўдзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Ваяваў на баку Швецыі, затым супраць яе на баку Яна Казіміра.
Удзельнічаў у вайне супраць казакоў Б. Хмяльніцкага. 3 1653 палкоўнік, ваяваў супраць шведаў у Паўночнай вайне 1655—60, супраць расійскіх ваявод і казакоў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Некалькі разоў выбіраўся паслом на соймы. Быў прыхільнікам караля Яна II Казіміра Вазы. З 1666 года польны гетман каронны, з 1668 года — вялікі гетман каронны. Праславіўся перамогай над туркамі і татарамі ў бітве пад Хоцімам (1673).
16.5.1674 на сойме Ян III Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Супраць яго кандыдатуры выступала кіруючая прааўстрыйская групоўка магнатаў ВКЛ на чале з Пацамі, аднак яго падтрымалі групоўкі Радзівілаў і Сапегаў. Доўгі час Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, якую падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі. На вышэйшыя пасады ў ВКЛ ён пачаў вылучаць прадстаўнікоў сям'і Сапегаў, абапіраўся таксама на Радзівілаў (яго сястра Кацярына была замужам за М. К. Радзівілам).
На працягу шмат гадоў вёў вайну з Асманскай імперыяй. Правёў радыкальную рэформу ва ўзбраенні і арганізацыі войска. У 1674 і 1675 нанёс новыя паражэнні турэцкім і татарскім войскам на Украіне. Намагаўся заключыць трывалы мір з Турцыяй і палепшыць адносіны з Расіяй, заключыць саюз з Францыяй і Швецыяй супраць Брандэнбургска-Прускай дзяржавы і Аўстрыі, далучыць да Польшчы Прускае герцагства з Кёнігсбергам. У 1683 ён падпісаў трактат аб дружбе з Аўстрыяй і, калі ў 1683 турэцкая армія аблажыла Вену, з 27-тысячным войскам Рэчы Паспалітай падышоў да горада і ўзначаліў агульнае войска імператара і германскіх князёў (разам 70 тыс. чал.). 12 верасня 1683 адбылася генеральная бітва, у якой удзельнічалі і войскі ВКЛ — цяжкая конніца маршалка надворнага Ю. Б. Слушкі і брыгада кашталяна віленскага Э. Дэнгафа. Бітва пад Венай скончылася разгромам турэцкага войска. Хоць вайна працягвалася да 1699, для Рэчы Паспалітай турэцкая пагроза была знята. Польшча вярнула сабе Падолію і крэпасць Камянец. У 1684 утварыўся антытурэцкі саюз, у які ўвайшлі Рэч Паспалітая, Аўстрыя, рымскі папа і Венецыя. Каб далучыць да яго Расію, у Маскву было накіравана пасольства на чале з ваяводам пазнанскім К. Гжымултоўскім, якое заключыла «Вечны мір» 1686.
У астатнія гады панавання Ян III Сабескі змагаўся з апазіцыяй, у складзе якой былі прадстаўнікі і прааўстрыйскай і прафранцузскай груповак. З цягам часу абвасрыліся адносіны паміж каралём і Сапегамі. караля і яго план спадчыннай манархіі падтрымалі толькі прыдворныя групоўкі і сярэдняя шляхта.
Пры Яне Сабескім Рэч Паспалітая зведала свой апошні ўздым. Ён увайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.
Літаратура [правіць]
- Грыцкевіч А. Ян III Сабескі // БЭ у 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Płocka J. Król Sobieski i jego epoka. Warszawa, 1986.
- Wójcik Z. Jan Sobieski (1629-1696). 2 wyd. Warszawa, 1994.
- Wójcik Z. Jan III Sobieski. Warszawa, 1991.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Сабескі
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхал Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |