Глог адагнутачашалісцікавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Глог адагнутачашалісцікавы
Flore des serres v15 021a.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crataegus curvisepala auct. non Lindm.

Сінонімы
  • Crataegus kyrtostyla
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   501694
NCBI   298648
EOL   11521757
GRIN   t:447411
IPNI   723220-1
TPL   tro-27800042

Глог адагнутачашалісцікавы (Crataegus curvisepala) — від раслін роду Глог (Crataegus).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Калючкі

Дрэва 1-4 м вышынёй або куст сямейства ружавых. Галіны — з пазухавымі калючкамі да 1 см даўжынёй. Лісце знізу прыкметна святлей, з рассеянакароткаваласістай пласцінкай. Ніжнія лісты пладаносных парасткаў суцэльныя, наступныя за імі цмяна трохлопасцевыя, вышэй — з добра выяўленымі трыма лопасцямі, а верхнія — 5-7-лопасцевыя, шырокаяйкападобныя да акруглена-ромбічных. На бясплодных парастках лісце лопасцевае да паасобных, з двухлопасцевымі ніжнімі сегментамі.

Кветкі правільныя, абодваполыя, аднапесцікавыя, 5-пялёсткавыя, бледна-ружовыя ці амаль белыя, сабраны ў складаны шчыток. Плады яблыкападобныя, падоўжана-эліпсападобныя ці амаль цыліндрычныя, трохі апушаныя, спачатку жаўтлява-бурыя, пазней — чырванаватыя, з адной костачкай. Цвіце ў маі — чэрвені.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі па высокіх берагавых схілах, галоўным чынам у паўднёвай частцы рэспублікі, па берагах рэк Прыпяці, Дняпра і ў іншых месцах сустракаюцца зараснікі глога адагнутачашалісцікавага[3]. Расце на ўзлесках па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя паўднёва-стэпавых раёнаў, у Крыму — у гарах.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7