Глог

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Глог
Глог аднапесцікавы
Глог аднапесцікавы
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ружакветныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Глог

Навуковая назва

Crataegus L.

ITIS   24539
NCBI   23159

Глог (Crataegus) — род кветкавых раслін сямейства ружавых.

Пашыраны ва ўмераных і абласцях паўночнага паўшар'я — каля 1000 відаў. У Беларусі 2 дзікарослыя віды: глог адагнутачашалісцікавы (Crataegus curvisepala), глог аднапесцікавы (Crataegus monogyna). Растуць на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр, у хмызняках, мяшаных лясах і на ўзлесках.

Лістападныя, рэдка шматгадовазялёныя кусты і невялікія дрэвы вышынёй да 15 м, з парасткамі, якія ўкрытыя калючкамі даўжынёй 0,5 — 15 см. Кветкі двухполыя, пераважна белыя або ружова-белыя, з моцным водарам мігдалаў. Цвітуць у канцы мая — пачатку чэрвеня. Плады яблыкападобныя, чырвоныя, амаль чорныя, аранжавыя, жоўтыя або зеленавата-жоўтыя, выспяваюць у верасні — кастрычніку. Сакавітыя, смачныя, маюць 4 — 11 % цукроў, 0,5 — 0,7 % арганічных кіслот (у асноўным вінна-каменнай і лімоннай), 20 — 100мг % вітаміну C, 2 — 3 мг % каратыну, 4 — 6 мг % вітаміну E. Асабліва багатыя пектынам — 1,9 %, і сарбітам (у высушаных пладах да 22,5 %).

Плады ўжываюць у свежым выглядзе, а таксама гатуюць кісялі, сокі — часцей у спалучэнні з сокамі кіслых ягад (чорнай парэчкі, журавін, барбарысу) і яблыкаў, джэмы, варэнне, павідла, жэле, мармелады, кампоты. Высушаныя плады ўжываюць як сурагат кавы. Экстракт з пладоў або настой з кветак выкарыстоўваюць пры сасудзістых захворваннях. У заходнееўрапейскай кулінарыі даўней жэле служыла гарнірам да мясных страў; дзеці вясной елі почкі кветак глогу, з іх таксама гатавалі салаты. У шляхецкай кулінарыі XIX — XX ст. былі папулярныя салодкія супы з глогу.

[правіць] Крыніцы


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах