Глыбокае (возера, Краснаярскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбокае
руск.: Глубокое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 49 м
Даўжыня 43 км
Шырыня 5 км
Плошча 143 км²
Найбольшая глыбіня каля 200 м
Сярэдняя глыбіня 16 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Басейн
Плошча вадазбору 4400 км²
Упадаюць Глыбокая, Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун
Выцякаюць Глыбокая
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Глыбокае (Расія)
Глыбокае
Глыбокае
Глыбокае (Краснаярскі край)
Глыбокае
Глыбокае
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 17020000111116100011284

Глыбо́кае (руск.: Глубо́кое) — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, у басейне ракі Пясіна.

Возера размешчана за Палярным кругам, у паўднёвай частцы паўвострава Таймыр, на захадзе плато Путарана. Плошча паверхні 136 (143[1]) км². Даўжыня возера 43[2] км, найбольшая шырыня 5[2] км. Найбольшая глыбіня каля 200[2] м, сярэдняя — 16 м. Плошча вадазбору 4400[1] км². Жыўленне возера змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня[2].

Праз возера працякае рака Глыбокая і злучае яго з возерам Мелкае. У Глыбокае ўпадаюць рэкі Чачыр, Муксун, Гудке-Дапту, Паўночны Ікэндэкіт, Кылтэлар, Яшчкун[2].

У возеры водзяцца галец, акунь, харыус і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 318. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]