Акунь звычайны
| Акунь звычайны | ||||||||||||||
Акунь звычайны (Perca fluviatilis)
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
|||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Акунь звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Perca fluviatilis (Linnaeus, 1758) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Аку́нь звыча́йны (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых.
Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 – 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб'ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Пірэнейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).
Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20 – 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць студзень, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.
[правіць] Літаратура
- Белы А. Акунь // Праект «Наша ежа»
| Гэта пачатак артыкулу па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |