Гомельскі абласны Савет дэпутатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскі абласны Савет дэпутатаў
руск.: Гомельский областной Совет депутатов
XXVIII скліканне
Тып
Тып аднапалатны
Кіраўніцтва
Старшыня Кацярына Анатольеўна Зянкевіч, беспартыйная
з 12 сакавіка 2018[1]
Структура
Членаў 60
Фракцыі
Выбары
Сістэма галасавання мажарытарная
Апошнія выбары 18 лютага 2018 года
Зала пасяджэнняў
г. Гомель, праспект Леніна, 4.
Сайт
Старонка на сайце Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў (руск.: Гомельский областной Совет депутатов) — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія выбары ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, 7 з іх мелі партыйнасць[2].

Партыя Колькасць месцаў
Беспартыйныя 53
Камуністычная партыя Беларусі 3
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 2
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]