Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Выява лагатыпа
Лагатып партыі
Лідар Аляксандр Аляксандравіч Сцяпанаў[d], Васіль Васілевіч Задняпраны і Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк[d][3]
Дата заснавання 26 чэрвеня 1993[1]
Штаб-кватэра 220004, Мінск, пр-т Пераможцаў, 23/3, пакой 205
Краіна
Ідэалогія Сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм
Колькасць членаў 1584 (2004)
больш за 8 тыс. (2013)[2]
Дэвіз «Праца і справядлівасць — вечныя каштоўнасці чалавецтва»
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў
127 / 18110
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў
6 / 110
Постаці члены партыі ў катэгорыі (15 чал.)
Сайт rpts.by

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993 г. на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку[5]. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 г. партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі[1] (пасведчанне № 026).

На II-м з’ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 067).

У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.[6]

На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11 %), 8 154 (16,1 %) і 9 379 (15,9 %)[7].

На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абраны дэпутатам.

У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй[8].

У 2018 годзе па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці[1].

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

Выбары ў парламент[правіць | правіць зыходнік]

Год Кол-ць галасоў % Мандаты Δ
1995/1996 1
2000 ? ? 2[9] 2
2004 ? ? 0 2
2008 ? ? 0
2012 ? ? 1[10] 1
2016 ? ? 3 2
2019 ? ? 6 3

Выбары ў мясцовыя органы[правіць | правіць зыходнік]

Год Кол-ць кандыдатаў Мандаты Δ
1995 ? ? ?
1999 ? 2 ?
2003[11] 0 0 0
2007 40 12 12
2010 15 6 6
2014 50 34 28[12]
2018 ? 127 93[13]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць членаў партыі[правіць | правіць зыходнік]

З’езды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012.
  2. а б Членство в РПТС превысило 8 тыс. человек Архівавана 11 сакавіка 2022.
  3. https://rpts.by/be/people
  4. Q&A: Belarus elections (англ.). BBC News (26 верасня 2008). Праверана 22 кастрычніка 2018.
  5. Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя. Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
  6. а б в В. Заднепряный: «Наша партия — на страже интересов белорусского народа» Архівавана 21 лютага 2014.
  7. Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 21 кастрычніка 2012.
  8. Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию (руск.)(недаступная спасылка). Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 22 кастрычніка 2018.
  9. [1]А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12) Архівавана 21 кастрычніка 2012.
  10. Жанна Мікалаеўна Мішур (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга № 79: 36 451 галасоў (68,7 %) Архівавана 12 лістапада 2013.
  11. Не прымала ўдзел
  12. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва Архівавана 14 ліпеня 2014.
  13. Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва Архівавана 21 лютага 2018.
  14. а б в г Республиканская партия труда и справедливости Архівавана 30 жніўня 2018.
  15. Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности Архівавана 7 снежня 2016.
  16. XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент Архівавана 7 снежня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]